Пятница, 29 марта 2024

Разные, но равные. Во Дворце культуры прошел третий интеграционный фестиваль «Детство без границ — 2015»

1 481

Хочацца адзначыць, што з кожным годам гэтае мерапрыемства пашырае фармат і на сённяшні дзень з’яўляецца, бадай, адзіным, якое збірае разам пад сваім крылом і дзяцей-інвалідаў, і здаровых дзетак — для выхавання талерантнасці з малых гадоў. Як зазначыла намеснік дырэктара раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Н.У.Талстуха, ладзячы фестываль калектыў ужо даўно не імкнецца толькі паказаць творчыя здольнасці людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: важна, каб дзеці ўмелі правільна будаваць зносіны з трошкі непадобнымі на іх аднагодкамі. І сапраўды, не назіралася межаў паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якім не было адбою ні каля століка, дзе частавалі смачнымі напоямі ААТ «Пружанскі кансервавы завод», ні каля творчай майстэрні дзяўчат, якія наносілі аква-грым, ні падчас забаўляльнага шоу з мыльнымі бурбалкамі, якое падрыхтавала аніматар Алена Каўганка…IMG_2234 IMG_2236

Але ўсё ж такі галоўным пацвярджэннем таго, што, хаця ўсе мы і розныя, але ўсе — роўныя, стала непасрэдна праграма «Вакол свету за 90 хвілін», якая прайшла ў форме танцавальнага марафону-вандроўкі. Удзел у ёй прымалі не толькі вучні гарадскіх школ, але і выхаванцы раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. Акрамя таго, удзельнікамі праграмы сталі танцоры з Ружанскай і Хараўской школ, а таксама Бучамлянскай дапаможнай школы-інтэрната і Камянецкага ЦКРНіР.IMG_2288 IMG_2295 IMG_2443

Падчас аглядальнай вандроўкі гледачы пабывалі ў розных краінах і змаглі пачуць традыцыйную музыку розных народаў, а юныя танцоры пазнаёмілі з разнастайным светам танцаў — выканалі польскі кракавяк і беларускую польку, здзівілі абарыгеннымі і цыганскімі скокамі, пластычна рухаліся пад мексіканскія і іспанскія мелодыі, парадавалі грузінскімі і малдаўскімі народнымі танцамі…

IMG_2492

IMG_2367

Падчас адкрыцця фестывалю нямала шчырых пажаданняў дзецям з псіхафізічнымі асаблівасцямі і іх бацькам адрасаваў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Разам з тым Мікалай Пятровіч аб’явіў аб пачатку традыцыйнай акцыі «Нашы дзеці», у рамках якой усе ўдзельнікі канцэртнай праграмы атрымалі салодкія падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага фонду міру.IMG_2319

Сярод гасцей мерапрыемства была і дырэктар абласнога ЦКРНіР Т.В.Жук. Галоўным віноўнікам урачыстасцей, хваля якіх пракацілася па ўсёй краіне, Таццяна Васільеўна пажадала, каб тыя цяжкасці, якія яны сёння маюць са здароўем, не перашкаджалі ім радавацца жыццю і кожны дзень прыносіў што-небудзь прыемнае, а дарагія сэрцу людзі заўсёды былі побач. «Што тычыцца фестывалю, дык сказаць, што гэта шыкоўнае мерапрыемства, — нічога не сказаць», — зазначыла Т.В.Жук. Таму дырэктар раённага ЦКРНіР Н.П.Красевіч атрымала падзячны ліст — за значную і шматгранную работу па фарміраванні талерантных адносінаў да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. А фестывалю пажадалі выйсці на міжнародны ўзровень.IMG_2374 IMG_2381

«Ты не адзін» — лозунг, які арганізатары абралі на сёлетні фестываль,— цалкам сябе апраўдаў. Дзятва з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (а такіх у нашым раёне 678 чалавек, з якіх 44 дзіцяці-інваліды) сапраўды не адчувала сябе адзінокай. Актыўны ўдзел у жыцці выхаванцаў ЦКРНіР прымае валанцёрскае аб’яднанне «Рука дапамогі» аграрна-тэхнічнага каледжа. Дабрачынны жэст зрабілі ІП В.Барысевіч,  шэраг  арганізацый.

Грамадства, безумоўна, не пакідае такіх людзей сам-насам са сваімі праблемамі. Але, на маю думку, абсалютна роўнымі мы будзем толькі тады, калі сапраўды станем адносіцца да людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця як да роўных сабе членаў грамадства, а не толькі напачатку снежня, калі грамадскасць адзначае Дзень інвалідаў.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *