Среда, 20 июня 2018

Сводка происшествий за неделю: авария со «Стрелой», эксгибиционист и уголовное дело на бывшего директора ДЮСШ №2

2 868

102
— 30 лістапада была ўзбуджана крымінальная справа па паведамленні кіраўніцтва Пружанскіх электрасетк аб псаванні сілавога трансфарматара на падстанцыі каля в.Паддубна: невядомы злодзей зліў з абсталявання амаль 400 літраў трансфарматарнага масла на суму каля 10 мільёнаў рублёў.
— Падчас расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да пенсіянеркі з вёскі Бакуны-2 было ўстаноўлена, што жанчына двойчы рабавала жыхара г.п.Шарашова: падманным шляхам яна завалодала ключом ад дома пацярпелага і забірала адтуль грошы, на агульную суму звыш 5,5 мільёна рублёў.
— Першага снежня ў міліцыю прыйшло паведамленне ад адной камерцыйнай фірмы аб крадзяжы двух акумулятараў коштам 3,7 мільёна рублёў з аўтакрана, які знаходзіўся каля аднаго з дамоў па вуліцы Чырвонаармейскай. Асоба злодзея пакуль устанаўліваецца.эксгибиционист
— На наступны дзень была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 48-гадовага гараджаніна, які напярэдадні вечарам і ноччу хадзіў пад вокнамі гарадской бальніцы і агаляўся перад прахожымі.
— Трэцяга снежня ў РАУС звярнуліся адразу дзве жыхаркі в.Варанілавічы, у дамы якіх шляхам свабоднага доступу трапіў невядомы злодзей і забраў грошы, на агульную суму мільён рублёў.
— Чацвёртага снежня ў дачыненні да жыхара в.Роўбіцк была ўзбуджана крымінальная справа: мужчына абвінавачваецца ў тым, што кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане і здзейсніў ДТЗ, у якім цяжкія траўмы атрымаў жыхар в.Белы Лясок.

У райаддзеле Следчага камітэта:
— Як паведаміў старшы следчы РАСК В.І.Барадоўская, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны 13 крымінальных спраў.
— Дзейнасцю былога дырэктара ДЮСШ №2 асабліва зацікавіліся праваахоўныя органы, якія высветлілі, што кіраўнік установы на працягу ўсяго тэрміна сваёй работы займаўся незаконнымі налічэннямі сабе павышанай заработнай платы, у выніку чаго прысвоіў звыш 10 мільёнаў рублёў. Цяпер у дачыненні да былога дырэктара ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да сямі гадоў пазбаўлення волі са штрафам).

Адным абзацам
***
З першага па чацвёртае снежня ў раёне супрацоўнікамі міліцыі разам з работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікамі сацыяльнай службы і сельвыканкамаў праводзіўся спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — узрост!», падчас якога высвятляліся ўмовы пражывання адзінокіх састарэлых жыхароў раёна. Усяго за чатыры дні працоўная група наведала 305 домаўладанняў, дзе пагаварылі з адзінокімі пенсіянерамі, высвятлялі праблемныя пытанні і аказвалі пасільную дапамогу.
***
Каб у перадсвяточныя дні і навагоднюю ноч адбылося як мага менш пажараў і няшчасных выпадкаў, выратавальнікі з 7 па 30 снежня праводзяць акцыю «Бяспечны Новы год!».
Яна пройдзе ў 4 этапу, першы з якіх ужо стартаваў: да 12 снежня пажарныя будуць наведваць санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, прафілакторыі, дамы адпачынку, пансіянаты.
З 14 па 20 снежня выратавальнікі раскажуць пра правілы зімовай бяспекі ў агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, установах пазашкольнай дзейнасці, дамах сямейнага тыпу.
З 21 па 24 снежня супрацоўнікі МНС нагадаюць пра бяспечнае выкарыстанне феерверкаў у месцах продажу піратэхнічных вырабаў.
Завяршальны этап пачнецца перад Новым годам: з 29 па 30 снежня ў месцах масавага знаходжання людзей запланаваны конкурсы, забаўляльныя праграмы, лекцыі, бяспройгрышныя латарэі, дэманстрацыя фільмаў і ролікаў.
Прымуць удзел у мерапрыемствах не толькі супрацоўнікі МНС, але і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і клубаў юных выратавальнікаў.

«Страла» трапіла міма
Ноччу пятага снежня аварыя адбылася ў самым канцы вуліцы Інтэрнацыянальнай, на неасвятляемым павароце, які злучае яе з аўтатрасай Слонім-Высокае. Супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС «Страла» праследавалі невядомага матацыкліста і вадзіцель спецаўтамабіля не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўто занесла ў кювет і яно ўдарылася ў дрэва. У выніку машына атрымала моцныя пашкоджанні экіпаж не пацярпеў.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *