Понедельник, 19 февраля 2018

Инструктор по вождению ДОСААФ Дмитрий Болдин: «Самые старательные ученики — дамы»

1 647

Прафесіяналізм майстроў аўташколы ацэньваецца не толькі вопытам і кваліфікацыяй. Так, важна, каб настаўнік меў патрэбны багаж ведаў, але самае галоўнае — каб ён мог даступна перадаць веды сваім вучням. І самы яскравы паказчык — працэнт паспяховага праходжання курсантамі іспытаў на атрыманне вадзіцельскага пасведчання. Напрыклад, такі, як у майстра вытворчага навучання кіраваннем механічнымі транспартнымі сродкамі раённай структуры ДТСААФ Д.В.Болдзіна: адзнаку «добра» на іспытах атрымліваюць як у тэорыі, так і на практыцы дзевяць з дзесяці навучэнцаў у кожнай яго групе.IMG_0695

— Дзмітрый Віктаравіч, здаецца, інструктару галоўнае даць неабходны аб’ём ведаў, праверыць засваенне і… развітацца з курсантамі.

— А ўявіце, што ваш вучань трапіў у аварыю, і добра, калі толькі пацярпеў аўтамабіль. Калі ДТЗ адбылося па віне яго, то маральна адказвае і настаўнік, які вучыў такога вадзіцеля: значыць, не ўсе веды перадаў. І такога правіла прытрымліваюся не толькі я, але і ўсе майстры нашай аўташколы.

— Увогуле, ці бачна адразу, якімі вадзіцелямі ў будучым стануць Вашы вучні?

— Не заўсёды, хаця прагнозы можна даваць. Напрыклад, была ў маёй практыцы гісторыя, калі дзяўчына-курсант паказала клас лепшы, чым сам валодаю. Ёй неабходна было выехаць з паркоўкі, і я рэкамендаваў зрабіць гэта заднім ходам, бо там было больш месца. А яна сцвярджала, што зможа вывесці машыну пярэднім ходам. Даказваў, што гэта немагчыма ў тэорыі, а дзяўчына на практыцы паказала, што лепш пралічыла адлегласць і магчымасці аўтамабіля. Безумоўна, я ўпэўнены, што з яе ў далейшым атрымаецца выдатны вадзіцель.

Дарэчы, лягчэй за ўсё вучыць менавіта дзяўчат, хаця пра «вадзіцеляў у спадніцы» больш за ўсё анекдотаў. Магчыма, і такія адносіны моцнай паловы прымушаюць жанчын старанна вывучаць тэорыю, правілы дарожнага руху, а потым асвойваць нюансы кіравання машынай.

— Дзмітрый Віктаравіч, у фільмах часта інструктараў паказваюць строгімі, яны могуць выкарыстаць і «моцнае» слова і нават прыкрыкнуць на курсанта для лепшага засваення. А як у жыцці?

— Зразумела, што рэжысёры ніколі самі не працавалі майстрамі аўташколы, а правы атрымалі даўно, калі, магчыма, такія парадкі існавалі. Сёння зусім іншае: па-першае, вучань не дазволіць павышаць голас, бо навучаюцца часцей людзі дарослыя. А па-другое, нельга праз крык перадаць веды — лепш тры, чатыры і нават пяць разоў паўтарыць адно дзеянне, каб яно стала аўтаматычным. Ды і, па-трэцяе, атмасфера сяброўства і размовы на роўных больш дапамагаюць у вучобе.

Адным сказам

Галоўнае ў чалавеку — рабіць крок насустрач першым.

Галоўнае ў сям’і — знайсці паразуменне, магчыма, ахвяруючы нечым.

Галоўнае ў рабоце — паважаць навакольных.

Галоўнае ў жыцці — дабіцца заслужанай павагі.

Галоўны прынцып — мець толькі добрыя прынцыпы.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

Фота Сяргея Талашкевіча.

2 комментариев

  • Сергей

    Хочу работать инструктором…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ольга

    Дмитрий Викторович лучший инструктор!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!1

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *