Пружанскія хлебапёкі не перастаюць радаваць спажыўцоў новай прадукцыяй: каля дзясятка новых відаў хлеба і здобы з’явілася на прылаўках магазінаў.
Адзін з сюрпрызаў ад калектыву хлебазавода ФПР «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» прымеркаваны да каляднага посту, які пачаўся ў праваслаўных і каталіцкіх вернікаў: пераважная большасць хлебабулачных навінак — посная. Таму тыя, хто прытрымліваецца посту, могуць звярнуць увагу на хлеб «Іерусалімскі» і аўсяны, булкі «Кветка» на фруктозе і посную звычайную, якія пякуцца на алеі, а таксама на посныя рулет з павідлам і сухары з разынкамі.
Акрамя таго, аматарам апельсінаў падрыхтаваны сюрпрыз у выглядзе духмяных булачак «Дружная сямейка». Бясспрэчна, прыхільнікі знойдуцца і ў «Яблычнай фіесты» — здобы з яблычнай начынкай, і ў хлеба «Раманаўскі» — з семкамі.
Як вынік, сёння асартымент выпускаемай Пружанскім хлебазаводам прадукцыі складае больш сямі дзясяткаў найменняў хлебабулачных вырабаў.
На здымку: новую прадукцыю дэманструе начальнік участка хлебапякарнай вытворчасці Ніна Жыдзецкая.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).
Адзін з сюрпрызаў ад калектыву хлебазавода …..А в чём СЮРПРИЗ???!!!
Рейтинг комментария:
0
0
А сюрприз в том, что в каждом изделии есть своя изюминка. Мне было приятно предложить пружанский хлеб гостям из Германии. За такую продукцию не стыдно.
Рейтинг комментария:
0
0
Александр, так вроде всё понятно: «…пераважная большасць хлебабулачных навінак — посная». В этом и сюрприз, который, конечно, рассчитан больше на верующих людей, которые придерживаются поста. Теперь люди в пост будут с хлебушком.
Рейтинг комментария:
0
0