Пятница, 21 сентября 2018

В Пружанах пьяный мужчина с балкона стрелял по дорожным знакам, а попал в машину

1 501

Як паведаміў старшы следчы РАСК С.С.Парфяновіч, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны пяць крымінальных спраў.стрелял
— На мінулым тыдні была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да раней неаднаразова судзімага жыхара горада за хуліганства. Падставай стаў зварот жыхаркі горада, якая паведаміла, што 23 лістапада на вуліцы Вашкевіча невядомы страляў па яе аўтамабілю. Было ўстаноўлена, што мужчына, знаходзячыся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, вырашыў пастраляць па дарожных знаках з балкона пятага паверха. Але прамазаў і трапіў па едучай міма машыне. Сума урону ацэнена ў тры з лішнім мільёнаў рублёў, а стралок прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па ч.1 арт.339 КК РБ (да трох гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *