Пятница, 25 мая 2018

Пісьменнік Валерый Гапееў: «Не бывае дзіцячых праблем, бываюць праблемы ў дзяцей»

1 316

У мінулы аўторак аматараў сучаснай беларускай літаратуры чакала цікавая сустрэча. У літаратурную  гасцёўню цэнтральнай раённай бібліятэкі быў запрошаны пісьменнік Валерый Гапееў.IMG_1437

Як не аднойчы падкрэслівалася падчас сустрэчы, Валерый Мікалаевіч піша для падлеткаў і аб падлетках. Здаецца, праз праблемы, акрэсленыя ў яго кнігах, праходзіў кожны: першае каханне,  здрада, цяжкасць выбару, пошук сябе. Таму і чытаць іх цікава. І калі падлетак можа знайсці ў іх адказы на свае пытанні, то дарослы павінен успомніць, што не бывае дзіцячых праблем, а ёсць праблемы ў дзяцей. Хоць творы Валерыя Гапеева часцей сустрэнеш на паліцах для школьнікаў, аўтар падкрэсліў, што яны адрасаваны і бацькам: не адмахвайцеся ад дзяцей, не кідайце “пройдзе тваё каханне”. Аўтар сцвярджае, што трэба дапамагчы падлетку навучыцца спраўляцца са сваімі пачуццямі, бо маладыя адчуваюць нават вастрэй.IMG_1432

Звяртаючыся да моладзі, Валерый Гапееў прапаноўваў вучыцца на чужых памылках, памылках яго герояў. Але як жа гэта зрабіць, калі моладзь наогул не жадае чытаць? Праўда, бібліятэкары адзначылі, што кнігі Гапеева не залежваюцца на паліцах. Шмат лістоў ад падлеткаў прыходзіць на электроны адрас аўтара. Але ўсё роўна сучасны малады чалавек хутчэй паглядзіць кіно, чым возьмецца за кнігу і паспрабуе пафантазіраваць, уявіць герояў, дэкарацыі. Гапееў рэкамендуе чытаць і самім рабіць высновы, а не спадзявацца на бачанне рэжысёраў і разуменне акцёраў.

Дарослыя спрачаліся наконт выхавання, шчырасці,  шукалі адказ на пытанне: як дастукацца да цяперашняга пакалення? Дарэчы, над апошнім ужо шмат гадоў б’юцца выкладчыкі, пісьменнікі, навукоўцы, а адназначнага вырашэння не знайшлі.

Асабіста мне хочацца параіць для прагляду інтэрнэт-рэсурс http://gapeev.info. На ім аўтар вядзе шчырыя размовы са сваім чытачом, дае парады, выслухоўвае прапановы. А галоўнае, тут можна азнаёміцца з яго творамі. Напрыклад, з “Урокамі першага кахання”, якія некаторыя крытыкі спрабавалі забараніць для чытання дзецьмі.

Кацярына Пашкевмч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *