Суббота, 15 декабря 2018

В ГЛХУ «Пружанский лесхоз» ответили на замечания охотников

1 019

Чаму кошт паляўнічых пуцёвак на Пружаншчыне ў параўнанні з іншымі раёнамі вобласці значна вышэйшы? Акрамя таго, абурае, што Пружанскім лясгасам па асабістай ініцыятыве не было праведзена ніводнага сходу з паляўнічымі, а на сайце арганізацыі няма карты паляўнічых угоддзяў, у лясах не ўстаноўлены неабходныя таблічкі.

Андрэй Яўгенавіч Багмет, в.Аранчыцы.IMG_9664

Пракаменціраваў заўвагі дырэктар ДЛГУ «Пружанскі лясгас» У.М.Панасевіч:

— Што тычыцца кошту паляўнічых пуцёвак, дазволаў на здабычу паляўнічай жывёлы, яго памер вызначаецца карыстальнікам паляўнічых угоддзяў самастойна, згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, адкарэктаваных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5.12.2013 года. І сума не можа быць меншай за мінімальны лімітавы кошт, зацверджаны гэтым дакументам.

Непасрэдна Пружанскі лясгас вызначаў памеры аплаты за паляўнічыя пуцёўкі і дазволы на здабычу паляўнічай жывёлы пасля вывучэння попыту, зыхо-дзячы з прагнозу выканання даведзеных планава-эканамічных паказчыкаў па паляўнічай гаспадарцы, а таксама згодна з аналізам акупляльнасці паляўнічай гаспадаркі.

Больш таго, нашы спецыялісты параўналі кошт на паляўнічыя паслугі з коштамі ў суседніх паляўнічых гаспадарках: як бачна з лічбаў, цэнавы дыяпазон паслуг Пружанскага лясгаса знаходзіцца ў межах сярэдняга. І хацелася б зазначыць, што мы не збіраем з паляўнічых членскія ўзносы.kosht-dazwolau

А вось наконт сходаў варта нагадаць: ДЛГУ «Пружанскі лясгас» — не грамадская арганізацыя, у абавязкі якой уваходзіць арганізацыя і правядзенне сходаў з паляўнічымі. Тым не менш, неабходныя тлумачэнні і кансультацыі, звязаныя з Правіламі палявання, спецыялісты лясгаса могуць даць грамадзяніну пры непасрэдным звароце.

Згодна з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама №412 ад 4.06.2015 г., была зроблена аптымізацыя паляўнічых угоддзяў ДЛГУ «Пружанскі лясгас». Па гэтай прычыне паляўнічае ўладкаванне пакуль усё яшчэ працягваецца. Па дамоўленасці з УП «Белдзяржпаляванне» створаны праект, у якім прадугледжана і неабходная колькасць аншлагаў, вызначаны месцы іх устаноўкі. Як толькі гэты праект будзе зацверджаны і пройдзе экалагічную экспертызу, на тэрыторыі лясгаса будуць устаноўлены адпаведныя таблічкі. Нягледзячы на часовую адсутнасць аншлагаў, азнаёміцца з картай паляўнічых угоддзяў не праблематычна: такая карта выдаецца кожнаму пры набыцці пуцёвак на паляванне на пушную і пярнатую дзічыну — у ёй указаны межы паляўнічай гаспадаркі ДЛГУ «Пружанскі лясгас», а таксама паляўнічагаспадарчых зон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *