Суббота, 26 мая 2018

Насыщенная неделя в Пружанах! Афиша интересных мероприятий

1 224

27-29 лістапада10

на пляцоўцы каля аграгарадку Руднікі адбудзецца відовішчнае закрыццё сезона мотапарапланерызму. Мерапрыемствы былі запланаваны раней, але надвор’е дала адпаведную магчымасць толькі напрыканцы лістапада. Таму нябеснае шоу пачнецца ў пятніцу, працягнецца ў суботу з закрыццём ў нядзелю. Гледачам прапануецца відовішча з палётамі парапланераў, а жадаючым — палёты па маршрутах з аглядам пружанскіх славутасцей. Для ўдзелу ў закрыцці парапланернага сезону на Пружаншчыну з’ехаліся спартсмены з усёй Беларусі.

 У пятніцу, 27 лістапада, у 15.00 гадзін

адбудзецца сустрэча для моладзі

“Як дасягнуць поспеху”.

Госці сустрэчы:

Юлія Асаёнак, майстар міжнароднага класа па цяжкай атлетыцы, спартсмен-інструктар рэспуб-ліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі,

Вольга Кумакова, бібліятэкар Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэкі,

Аляксандр Момлік, дырэктар гімназіі г. Пружаны,

Карына Шаманава, хормайстар узорнай эстраднай студыі “Меладзін” Палаца культуры г. Пружаны.

Чакаем вас па адрасе: вул. Савецкая, 30, цэнтральная раённая бібліятэка,  у зале літаратурнай гасцёўні (3-ці паверх).

 

27-28 лістапада

ў горадзе Пружаны пройдзе

1-ы рэспубліканскі турнір

па грэка-рымскай

барацьбе

«Белавежская пушча».

Спаборніцтвы адбудуцца

ў зале ДЮСШ №1

(вул. Шырмы, 19).

Спартсменам патрэбна

падтрымка! Чакаем усіх!

У суботу,

28 лістапада

ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»    

адбудзецца 

ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА

з Уладзімірам

Арловым,

вядомым беларускім гісторыкам і пісьменнікам.

Пачатак у 15.00.

Уваход свабодны.

28 лістапада ў 19.00 у Лядовым палацы адбудзецца матч ХК “Пружанскія кіты” — ХК “Гарынь” (Столін)

28-29 лістапада     

запрашаем

наведаць 

штогадовую

выставу галубоў і дэкаратыўных птушак

у дысказале Палаца культуры (г.Пружаны, вул. Савецкая).

Пачатак у 10.00 гадзін з выпускання галубоў.

Уваход свабодны.

30 лістапада 2015 года

ў 14.00 гадзін

ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага

абслугоўвання насельніцтва»

праводзіць

інфармацыйна-

асветніцкае

мерапрыемства

«Важна

ведаць!»

па пытаннях прадастаўлення льгот і сацыяльнай падтрымкі сем‘ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Месца правядзення:

г.Пружаны, вул.Кастрычніцкая, 104-а. Кантактны

тэлефон 9-53-67.

ІІІ раённы інтэграваны фестываль «Дзяцінства без межаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў

Пружанскі гарадскі Палац культуры

4 снежня 2015 года

Танцавальнае вандраванне

«Вакол свету за 90 мінут»

10.00-10.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў,

10.00-10.30 — работа аніматараў: аквагрым, гульні, дэгустацыя,

10.30-10.40 —адкрыццё фестывалю,

10.40-12.00 — фестываль «Дзяцінства без межаў».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *