Воскресенье, 23 сентября 2018

Читайте правила внимательно! На вопросы читателей ответил начальник ГАИ В.В. Осипенко

1 010

На пытанні жыхароў раёна адказвае начальнік аддзялення ДАІ РАУС В.В.Асіпенка:пдд0000

*Мікалай Пятровіч, г.Пружаны:

—На гарадскім кальцы на выездзе ў бок г.п.Ружаны стаялі знакі «Абмежаванне масы 20 тон», зараз іх няма.

— Гэтыя знакі былі зняты па ўказанні «Брэстаўтадара», на абслугоўванні якога знаходзяцца названыя аўтадарогі. Звязана гэта з тым, што летні перыяд эксплуатацыі дарог скончыўся.

 

*Васіль Мікалаевіч, в.Новыя Засімавічы:

—Як павінен быць абсталяваны веласіпед для язды ўзімку?

— Паводле патрабаванняў раздзела 20 Правілаў дарожнага руху, пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці на веласіпедзе павінны быць уключаны: спераду — фара (ліхтар) белага святла, ззаду — чырвонага святла. Днём практычна ўсе тыя ж патрабаванні, як і да язды летам. Аднак памятайце, што веласіпедысту забараняецца рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу і (або) галалёдзі-цы.

 

*Таццяна Уладзіміраўна, г.Пружаны:

—Была сведкам такой сітуацыі. На перакрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Міцкевіча каля пешаходнага пераходу спыніўся грузавы аўтамабіль, прапускаючы пешаходаў. У гэты момант з тратуара па вул. Міцкевіча, не звяртаючы ўвагі на рух транспарту, выйшла дзяўчына ў навушніках. Пад’язджаючы ў гэты момант да пераходу легкавы аўтамабіль рэзка затармазіў (колы аж задыміліся), але, на шчасце, змог спыніцца.

Патлумачце, калі ласка, хто ў дадзенай сітуацыі парушыў правілы і чаму?

— Паводле п.116 ПДР, пры пад’ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу вадзіцель павінен знізіць хуткасць машыны, нават да поўнага спынення, каб саступіць дарогу пешаходам.

Але ў дадзенай сітуацыі бачнасць вадзіцелю легкавога аўтамабіля перакрыў грузавік, а значыць, пешаход парушыла адразу два пункты:

— п.17.2 ПДР: пешаход абавязаны пераходзіць дарожную частку, пераканаўшыся, што выхад на яе бяспечны;

— п.18.4 ПДР: пешаходу забараняецца выходзіць на дарожную частку з-за транспартнага сродку, які стаіць, або іншага аб’екта, абмяжоўваўючых бачнасць дарогі, не пераканаўшыся ў адсутнасці набліжаючых транспартных сродкаў.

Гэта і прывяло да стварэння аварыйнай сітуацыі. Памятайце, што спыніць аўтамабіль імгненна немагчыма: пры хуткасці 40 км/г тармазны шлях складае 16 метраў.

 

* Аляксей, г.Пружаны:

—Нядаўна купіў аўтамабіль, і пры рэгістрацыі хачу выбраць тыя нумарныя знакі, якія мне падабаюцца, а не атрымаць выпадковыя.

— Вы можаце па-за чаргой набыць наяўныя рэгістрацыйныя знакі, выбіраючы з прапанаваных камбінацый лічбаў ці літар, або заказаць іх выраб у індывідуальным парадку.

Кошт падбору рэгістрацыйных знакаў з наяўных варыянтаў камбінацый лічбаў і літар складае для юрыдычных і фізічных асоб 1,8 мільёна рублёў.

Выраб такіх знакаў з жаданай камбінацыяй лічбаў і літар у індывідуальным парадку абыдзецца ў 10,8 мільёна рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *