Пятница, 25 мая 2018

На базе Пружанского района прошел выездной семинар по организационно-кадровой работе

782

Як павінна ладзіцца работа з кіруючымі кадрамі? Як дабіцца сістэмнасці і паслядоўнасці ў фарміраванні іх рэзерву? Як падрыхтаваць з рэзервіста добрага кіраўніка? На базе Пружанскага раёна прайшоў выязны семінар начальнікаў аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы райвыканкамаў вобласці, удзельнікі якога абмеркавалі гэтыя і многія іншыя пытанні.IMG_9866

Перш чым прыступіць да абмеркавання кадравай палітыкі, якая праводзіцца на Пружаншчыне, гасцей се-мінара пазнаёмілі з раёнам, яго эканамічным развіццём. Агучаныя намеснікам старшыні райвыканкама М.П.Кудраўцом паказчыкі дазваляюць атрымаць уяўленне пра спецыфіку, з улікам якой і павінна праводзіцца падрыхтоўка кіраўнікоў.IMG_9902 IMG_9913

Сваім вопытам работы з кадрамі падзялілася начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Пружанскага райвыканкама Н.П.Зеляняк. Аказалася, многія праблемы кадравай палітыкі з’яўляюцца аднолькавымі. Так, напрыклад, актуальнай застаецца праблема замацавання маладых спецыялістаў. На Пружаншчыне лічаць, што вырашыць яе дапамогуць тры складаемыя: дастойная зарплата, нармальныя ўмовы працы і наяўнасць жылля. Апошняму, дарэчы, надаецца ўсё больш увагі: сёння ідзе фарміраванне жыллёва-будаўнічага кааператыва «Дзяржзаказ», які дазволіць пабудаваць і камерцыйнае арэнднае жыллё для маладых спецыялістаў.

Па-ранейшаму існуе дэфіцыт рэзерву кадраў. У многім гэта звязана і з тэндэнцыяй старэння спецыялістаў: нядаўна адбылася замена больш як 50% рэзервістаў па прычыне таго, што яны дасягнулі саліднага ўзросту. А як паказвае практыка, каля 80% кіруючых пасад займаюць прафесійна падрыхтаваныя кадры з рэзерву.IMG_9903

У розных галінах арганізацыйна-кадравая работа ладзіцца з улікам яе спецыфікі. У гэтым можна было пераканацца падчас знаёмства з накірункамі работы з перасналам у ААТ «Пружанскі малочны камбінат», дзе для гасцей наладзілі яшчэ і прэзентацыю выпускаемых прадпрыемствам сыроў. Акрамя таго, удзельнікі семінара пабывалі ў Мокраўскім і Ружанскім сельвыканкамах, у Кабылаўцы, у ААТ «Санаторый «Ружанскі».

Абмеркаваўшы нямала тэм, цікавых для арганізацыйна-кадравага работніка, здаецца, запазычыць у пружанскіх калег можна нямала станоўчага вопыту, напрацовак. Прыярытэт пры гэтым павінен аддавацца пастаяннаму ўдасканаленню ведаў кіраўніка, павышэнню прафесіянальнай кваліфікацыі. Дарэчы, на самым вышэйшым узроўні на гэты конт ужо паступіла прапанова: кіраўнікі больш моцных арганізацый, прадпрыемстваў павінны браць шэфства над сваімі менш паспяховымі калегамі — на працягу пэўнага часу дзяліцца кіраўніцкім вопытам, штодзень працуючы поплеч. І гэты накірунак павінен стаць ключавым у сістэме дзяржаўнай службы і кадравай палітыкі.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,      Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *