Воскресенье, 23 сентября 2018

Учителя из Воронилович высаживают на школьном участке около 7 тысяч цветов и не спешат перебираться в город

1 216

Прыехаць у «чужыя людзі» і стаць сваімі — на жаль, не так лёгка, ды і атрымліваецца не ва ўсіх. Але маладой сям’і Варанко, якая пасялілася ў Варанілавічах дзесяць гадоў таму, удалося дабіцца аўтарытэту сярод вяскоўцаў. Магчыма, мужу і жонцы дапамагла прафесія? Ва ўсе часы настаўнік на сяле — паважаны чалавек. Але, пазнаёміўшыся з гэтай пазітыўнай шматдзетнай сям’ёй, разумееш: справа не толькі ў гэтым…IMG_9588

Абодва — і Марыя, і  Міхаіл — раслі ў вёсцы: яна — з Крыніцы, ён — з Хвалава, — таму прывыкаць да сельскага жыцця не прыйшлося. Пераехаўшы ў Варанілавічы, спачатку маладыя настаўнікі жылі на кватэры, а неўзабаве сям’і выдзелілі домік ад мясцовай гаспадаркі. Уладкаваць быт дапамаглі новыя знаёмыя. Сёння, калі жыццё набыло мерны тэмп, Варанко разважаюць, што з Варанілавічамі звязаны, бадай, самыя цудоўныя старонкі іх сямейнай біяграфіі…

Па-першае, нягледзячы на тое, што, згадзіўшыся на пераезд у Варанілавічы, Міхаіл Міхайлавіч усклаў на свае плечы кіраўніцтва мясцовай школай, ён не забывае пра сваё прызванне: цяпер яму ёсць дзе «развярнуцца», засвоеныя ва ўніверсітэце веды батаніка ажыццявіць на практыцы.

На дварэ яшчэ толькі снег выпадае, а настаўнік біялогіі пачынае высяваць расаду. Як толькі з зямлі пачынаюць паказавацца маленькія зялёныя парасткі, на дапамогу, канешне, прыходзяць добраахвотныя памочнікі — без іх ніяк: толькі ўявіце сабе — летась колькасць высаджаных каля школы кветак дасягала сямі тысяч штук. І ўсё лета школьныя кветнікі радавалі вока вяскоўцаў.

Галоўнае — у Варанілавічах іх сям’я павялічылася: нарадзіўся першынец-сынок, а нядаўна — гарэзы-дачушкі.

Не па ўзросце дарослым падаецца другакласнік Антон. Бацькі зазначаюць:

— Мы ўжо прывыклі да яго недзіцячых выслоўяў. Яго матэматычныя здольнасці на ўзроўні пятага класа, хаця па астатніх прадметах ідзе ў нагу з аднагодкамі. Увогуле, Антон у нас жыве па прынцыпе «Дапамажыце мне дапамагаць»… На днях распрацаваў свой асабісты прыродны каляндар з карткамі для назіранняў. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.

На пытанне: «Чым хочаш займацца ў дарослым жыцці?» — Антон з дарослай дзелавітасцю і сур’ёзнасцю расказвае пра свае планы на будучае.

— Шчыра кажучы, канкрэтна не вызначыўся. Хаця яшчэ нядаўна ў мяне было шмат ідэй на гэты конт. Напрыклад, хацеў весці пустэльніцкі лад жыцця дзе-небудзь удалечыні ад цывілізацыі, займацца збіральніцтвам. А нядаўна глядзеў канал «Discovery» і «загарэўся» гіганцкімі перавозкамі дамоў…

Тым часам увагу на сябе спрабуюць перацягнуць дзяўчынкі-блізняткі. Каця — больш сарамлівая, Оля — сапраўдны «рухавічок», які ў свае два годзікі расказаў нам урывак з «Доктара Айбаліта» і паспяваў.

— Наўмысна з дзяцей вундэркіндаў мы не робім, — убачыўшы наша здзіўленне, пачынае тлумачыць Марыя Міхайлаўна, — проста чытаем ім кніжкі.

Варанілавічы — бясспрэчна, глыбінка (да райцэнтра каля 45 кіламетраў, а да бліжэйшых Івацэ-вічаў — больш за 30), дзе няма разнастайных гарадскіх выгод і забаў, але Варанко ніколькі не скар-дзяцца на жыццё: маўляў, сцвярджаць, што вёска аджыла сваё, могуць толькі пасіўныя людзі.

— Так, тут няма гатовых рашэнняў для баўлення вольнага часу. Але чаму б не прыдумаць іх самім? У нас, напрыклад, гэта кветкаводства, у якім задзейнічаны ўсе члены сям’і, — зазначае Міхаіл Міхайлавіч.

З вясны і да позняй восені сядзіба Варанко прыцягвае захопленыя позіркі аднавяскоўцаў. Пад агародніну гаспадар адводзіць невялічкі ўчастак, астатняе — месца для кветак, якіх тут мноства: гладыёлусы, пятуніі, лабеліі, герані, хрызантэмы, ружы і іншыя, — кожных больш дзясятка сартоў.

Муж і жонка прызнаюцца, што пару гадоў таму ўзялі ў горадзе ўчастак пад будоўлю дома. Работы завершацца яшчэ не хутка, але Марыя і Міхаіл з пераездам, адназначна, спяшацца не будуць.

— Моладзь імкнецца ў горад, а мы — наадварот. Нечакана Варанілавічы сталі для нас другой радзімай. Увогуле, здаецца, жывём у сваім раёне, але Ружаншчына — нейкі ўнікальны, самабытны край са сваімі традыцыямі, нацыянальнымі стравамі.

І тут жа тлумачыць:

— У Варанілавічах мы ўпершыню паспрабавалі кіслыя бліны, убачылі такі сельскагаспадарчы інструмент, як «капачка». Велікодныя звычаі тут таксама адрозніваюцца ад тых, якія існуюць у нашых мясцінах. І нават гаворка іншая: дамоў прыязджаем — просяць пагаварыць па-варанілавіцку. Тут мы навучыліся паважаць чужыя традыцыі. Ды і людзі нас прынялі як сваіх: ніхто скоса не глянуў, не адмовіў у дапамозе, з’явіліся сябры, на якіх можна разлічваць у любой сітуацыі.

У Антона і на гэты конт ёсць сваё меркаванне.

— Мне падабаецца жыць у вёсцы: у горадзе надта шумна. Вось бы яшчэ наш дом стаяў бліжэй да рэчкі, каб была магчымасць у любы момант хадзіць на рыбалку.

— Вось бачыце, як мы ставімся да гарадскога жыцця, — усміхаюцца бацькі. — Адным словам, пажывём — пабачым.

Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *