Суббота, 26 мая 2018

«Пружанские киты» после игры с ХК «Лунинец» возглавили турнирную таблицу!

832

У мінулую суботу «Пружанскія кіты» на сваёй пляцоўцы прымалі ХК «Лунінец».IMG_1090

Перад пачаткам сустрэчы клуб гасцей размясціўся на першым радку турнірнай табліцы, нашы хакеісты адставалі на тры ачкі. Але ўжо ў першым тайме «Кіты» захапілі лідарства: з лікам 4:2 каманды пайші на першы перапынак. Трэба адзначыць, што другую шайбу ў нашы варота госці з Лунінца закінулі, калі нашы гулялі ў меншасці — 3 супраць 5.IMG_0978

Можна было б сказаць, што другі тайм прайшоў больш спакойна і з яшчэ большай перавагай «Кітоў», але занепакоенасці трыбунам надала траўма капітана каманды Сяргея Старавойтава. Тым не менш, на перапынак каманды разыходзіліся з лікам 7:3.IMG_0777 IMG_0802 IMG_0811

Напружаным выдаўся трэці тайм. На лёд выйшаў траўмаваны капітан і здолеў яшчэ раз закінуць шайбу ў вароты суперніка. Але ХК «Лунінец» не здаваўся, і ажно тройчы гасцям удалося закінуць шайбу ў вароты, якія мужна абараняў Павел Вакула. Пры гучнай падтрымцы балельшчыкаў «Пружанскія кіты» перамаглі з лікам 9:6 і цяпер разам з былым лідарам дзеляць першы радок у турнірнай табліцы.

У гульні вызначыліся: Сяргей Старавойтаў (3 шайбы), Раман Чыжэўскі (3), Ігар Якубовіч, Яўген Чатырбок, Віталь Буйко.IMG_1011

Наступная гульня адбудзецца ў суботу ў Лядовым палацы ў 19.00. “Пружанскія кіты” сустрэнуцца з ХК “Гарынь” (Столін).

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *