Пятница, 25 мая 2018

В Пружанах прошел областной семинар для журналистов: молодой читатель — самый желанный читатель

1 502

Творчы семінар для журналістаў дзяржаўных газет вобласці, якія пішуць на маладзёжную тэматыку, у мінулую сераду прайшоў на базе газеты “Раённыя будні”. Адна з праблем, якая зараз асабліва хвалюе калектывы СМІ, — як не толькі захаваць маладзёжную чытацкую аўдыторыю, але і павялічыць колькасць маладых прыхільнікаў друкаванага слова.  Адказ на гэтае хвалюючае пытанне і паспрабавалі даць удзельнікі семінара за своеасаблівым “круглым сталом”.IMG_0613

Папярэдне госці азнаёміліся з умовамі працы супрацоўнікаў нашай рэдакцыі, не без цікаўнасці наведалі аб’екты сацыяльнай сферы,  дзейнасць якіх мае непасрэднае  дачыненне да выхавання сучаснай моладзі, баўлення вольнага часу. У прыватнасці, журналісты пабачылі і пачулі, як гэтая работа наладжана ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе №2 (Водны і Лядовы палацы), у Мокраўскім навучальна-педагагічным комплексе, які ўключае ў сябе дзіцячы сад і сярэднюю школу,  у грамадска-культурным цэнтры  аграгарадка “Жураўліны”.IMG_0591

Станоўчыя эмоцыі, выкліканыя наведваннем гэтых аб’ектаў,  былі падмацаваны інфармацыяй намесніка старшыні райвыканкама М.П.Кудраўца падчас пленарнага пасяджэння. Мікалай Пятровіч  расказаў гасцям не толькі аб гістарычным і сучасным развіцці раёна, але  і ўдзяліў асаблівую ўвагу  пытанням маладзёжнай палітыкі, якую праводзіць мясцовая ўлада.IMG_0638 IMG_0623

Безумоўна, пэўны ўплыў  на гэты працэс аказваюць сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку і рэгіянальныя. Але на колькі эфектыўна і прафесійна? Трывожныя ноткі пры адказе на гэтае пытанне гучалі ў выступленнях галоўнага рэдактара абласной газеты “Заря”, старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў Аляксандра Лагвіновіча, начальнікаў аддзела па справах моладзі  і аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Юрыя Сегенюка і Вадзіма Ляўковіча. IMG_0563Пра тое, як рэдакцыі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі на практыцы могуць і павінны актыўней уплываць на свядомасць маладых людзей, у тым ліку і самых юных чытачоў, а значыць, займець надзейных падпісчыкаў і наведвальнікаў сайтаў газет, гаварылі галоўны рэдактар  “Раённых будняў” Мікалай Антаноўскі і загадчыца аддзела Галіна Каляда, аглядальнік абласной газеты “Заря” Вольга Свірыдовіч, карэспандэнт пінскай раённай газеты “Палеская праўда” Наталля Мілеўская. Не засталіся ў баку ад абмяркоўваемай праблемы і іншыя ўдзельнікі мерапрыемства.IMG_0555 IMG_0547 IMG_0529 IMG_0506

Падводзячы вынікі семінара, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Гагакава падкрэсліла асаблівую важнасць калектыўнага абмеркавання надзённых пытанняў і выказала ўпэўненасць, што сённяшня размова стане пачаткам для  пошуку новых форм журналісцкай работы з маладзёжнай чытацкай аўдыторыяй.IMG_0457 IMG_0471

Мікола Антонаў,    Сяргей Талашкевіч (фота).

2 комментариев

  • Andrewamg

    Почаще печатайте кто, сколько,где и когда намолотил,надоил,убрал и собрал-только так можно привлечь молодых читателей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Евгений

    Молодой читатель — самый желанный читатель. Главное чтоб ненужных партии комментариев не оставлял.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *