Суббота, 20 января 2018

От хоккея до праздника православной книги. Афиша мероприятий в Пружанах

570

Да ўвагі аматараў хакея!

21 лістапада

ў 17.00 гадзін

у Лядовым палацы

адбудзецца матч

каманд Заходняй

аматарскай хакейнай лігі:

«Пружанскія кіты» —

ХК «Лунінец».

Падтрымаем

нашых хакеістаў!

 

Цэнтральная раённая бібліятэка

імя М. Засіма запрашае

 У нядзелю, 22 лістапада

на дзень новай праваслаўнай кнігі

На выставе-праглядзе ў вестыбюлі 1-га паверха будзе прадстаўлена мастацкая літаратура праваслаўнай тэматыкі, кнігі аб жыцці святых, парады і пропаведзі для праваслаўных, кнігі для сямейнага чытання па розных жыццёвых праблемах, а таксама электронныя дыскі.

Чакаем вас з 10 да 16 гадзін.

 

У аўторак,  24 лістапада, у 15.00 гадзін

падлеткаў, моладзь і дарослых — педагогаў, бацькоў, усіх, каго хвалююць праблемы дзяцей-падлеткаў, хто хоча навучыцца разумець іх,

запрашаем на сустрэчу-дыялог

“Аб вечных каштоўнасцях”

з цікавым субяседнікам,  беларускім

 пісьменнікам Валерыем Гапеевым.

Яго кнігі для маладых і пра маладых прайшлі вы-прабаванні праз крытыку і  сталі  вельмі папулярнымі, лепшымі творамі айчыннай літаратуры маральнай тэматыкі  для падлеткаў. 

Прыходзьце паслухаць, паразважаць, задаць пытанне і задумацца!

 

У пятніцу, 27 лістапада, у 15.00 гадзін

адбудзецца сустрэча для моладзі

“Як дасягнуць поспеху”.

Госці сустрэчы:

Юлія Асаёнак, майстар міжнароднага класа па цяжкай атлетыцы, спартсмен-інструктар рэспуб-ліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі,

Вольга Кумакова, бібліятэкар Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэкі,

Аляксандр Момлік, дырэктар гімназіі г. Пружаны,

Карына Шаманава, хормайстар узорнай эстраднай студыі “Меладзін” Палаца культуры г. Пружаны.

Чакаем вас па адрасе: вул. Савецкая, 30, цэнтральная раённая бібліятэка,  у зале літаратурнай гасцёўні (3-ці паверх).

28-29 лістапада   голуби  

запрашаем

наведаць 

штогадовую

выставу галубоў і дэкаратыўных птушак

у дысказале Палаца культуры (г.Пружаны, вул. Савецкая).

Пачатак у 10.00 гадзін з выпускання галубоў.

Уваход свабодны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *