Четверг, 20 сентября 2018

Кружковцы ЦТДМ делятся секретами ухода за домашними питомцами. Что нужно знать, прежде чем завести хомяка?

765

Прывітанне, я — Ліза Цюшкевіч, удзельніца аб’яднання па інтарэсах «Свет жывёлы», і зараз раскажу, што трэба ведаць, калі вы вырашылі завесці дома хамячкоў.

Хамячкі нават аднаго віду дрэнна ўжываюцца адзін з адным, а значыць, калі вы хочаце завесці некалькіх, кожнаму патрэбна асобная клетка. Выключэнне, зразумела, маці з хамячанятамі да чатырох тыдняў.

Трэба ведаць, што працягласць жыцця ў іх, у адрозненне ад чарапашак, невялікая — максімум два з паловай гады, таму варта быць да гэтага гатовымі.IMG_6470

Што давядзецца рабіць? Гігіенічныя працэдуры для чацвераногага сябра павінны быць толькі сухімі, каб выключыць рызыку прастуды. Дастаткова паставіць у клетку «купальню» з пяском, але напаўняльнік трэба часта мяняць. Патрэбна будзе і «генеральная ўборка» доміка — не радзей аднаго разу на тыдзень.

Чым карміць хамячкоў? Ёсць гатовыя спецыяльныя сумесі. Але корм можна гатаваць і самастойна: змешваць збожжа, насенне сланечніку, арэшкі, дадаваць зеляніну і сакавітую агародніну. Наогул, пра рацыёны хамякоў шмат інфармацыі ў інтэрнэце. Напрыклад, ім нельга даваць капусту, бульбу, міндальныя арэхі, экзатычную садавіну.

Назіраць за хамячкамі вельмі цікава, бо яны маюць свае «правілы жыцця».

Мне вядомы наступныя цікавыя факты:

— хамячкі вельмі добра памятаюць сваіх сваякоў;

— у міжнародную Чырвоную кнігу занесены сірыйскі хамячок і хамячок Ньютона;

— хамякі бачаць свет толькі чорна-белым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *