Понедельник, 21 мая 2018

Назначения в Пружанском райисполкоме

1 145

На пасаду кіраўніка спраў Пружанскага райвыканкама назначана

Іна Антонаўна Валянцюк.IMG_9965

Іна Антонаўна нарадзілася ў 1971 годзе ў Пружанах, закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна.  Выкладала біялогію і хімію ў Хараўской і Слабодскай сярэдніх школах, узначальвала педагагічны калектыў Слабодскай СШ. Потым чатыры гады працавала намеснікам начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. З 2014 года і да           назначэння на новую пасаду была намеснікам начальніка ўпраўлення спраў Пружанскага райвыканкама.

 

Аддзел эканомікі Пружанскага райвыканкама ўзначаліла

Ірына Дзмітрыеўна Ліхтаровіч.IMG_9831

Новы начальнік аддзела эканомікі нарадзілася ў 1968 годзе ў Навагрудскім раёне. Працоўны шлях  пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі пачала на Пружанскім заводзе радыёдэталей: з 1989 па 2005 гады працавала на розных пасадах, у тым ліку і начальнікам планава-эканамічнага аддзела прадпрыемства.

Затым была праца ў аддзеле эканомікі Пружанскага райвыканкама, дзе на працягу васьмі гадоў займала пасаду намесніка начальніка аддзела.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *