Здарэнне адбылося ўвечары шостага лістапада непадалёк ад вёскі Віскулі. Жыхар в.Роўбіцк, які ехаў на ўласным аўтамабілі, не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, яна збіла два дрэва, перакулілася і яшчэ каля 30 метраў праехала на даху. Пасажыр, жыхар в.Хвалава, у вельмі цяжкім стане быў шпіталізаваны.
Вадзіцель, як было ўстаноўлена, сеў за руль нецвярозым.
Алег Краснакуцкі, старшы інспектар ДПС.