Понедельник, 21 мая 2018

Поможем детям из неблагополучных семей?

1 071

Паважаныя жыхары Пружанскага раёна і г.Пружаны!
У Пружанскім раёне пражываюць 44 сям‘і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у іх выхоўваюцца 75 дзяцей. Дзеці з няўдалых сем‘яў пазбаўлены ў жыцці многага: любві, пяшчоты, павагі.
29 красавіка  2010 года ў Пружанскім раёне будзе праводзіцца акцыя
«З любоўю да дзяцей, з надзеяй у будучыню». Мэта акцыі — прыцягнуць увагу насельніцтва
да праблем дзяцей з няўдалых сем‘яў.
Калі ў вас ёсць непатрэбныя дзіцячыя рэчы, игры пико, школьныя прылады, перадайце іх дзецям, якія маюць у іх патрэбу. Рэчы можна перадаць у  ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» па адрасу: г.Пружаны, вул.Кастрычніцкая, 104-а, тэл. 9-53-67.
Не заставайцеся раўнадушнымі, акажыце дапамогу дзецям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю! Яны будуць рады любой дапамозе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *