Четверг, 18 января 2018

Когда в куклы играет преподаватель :)

918

Незвычайнае хобі ў выкладчыцы мастацкага аддзялення Пружанскай дзіцячай мастацкай школы імя Рыгора Шырмы Алены Пятрань. Ужо некалькі год яна стварае аўтарскія лялькі.IMG_9307

У імправізаванай міні-выставе «Вінтажны чамаданчык», якую мастачка наладзіла сваім выхаванцам на мінулым тыдні, «удзельнічалі» сем лялек. IMG_9283 IMG_9312Тры з іх перадаюць атмасферу 50-х гадоў мінулага стагоддзя, а прыгажуні ва ўборах 19 стагоддзя адносяцца да так званых будуарных лялек. Работа над адной такой лялькай можа заняць нават паўгода. У стварэнні іх мастачка прымяняе розныя тэхнікі, у тым ліку і дэкупаж, які выкарыстоўвае на свой лад.  Але самае складанае, па словах Алены Владленаўны, прыдумаць вобраз.IMG_9277

Аўтарскія лялькі радуюць вока, але не падыходзяць для дзіцячых гульняў. А вось сама аўтар работ у дзяцінстве любіла бавіцца папяровымі лялькамі, якія малявала для яе бабуля-мастачка.IMG_9284

Кацярына пашкевіч, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *