Воскресенье, 20 мая 2018

В музее-усадьбе «Пружанский палацик» открылась выставка «Иконопись Сергея Шевырина»

1 370

Новая выстава пад назвай «Іканапіс Сяргея Шавырына» адкрылася ў мінулую пятніцу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

Мастак Сяргей  Шавырын шмат гадоў пражыў у Баранавічах, але здарылася так, што гэтая яго выстава — першая ў Беларусі.IMG_2898

Ён захапляўся жывапісам  са школьных гадоў, але  свой творчы шлях, сваё прызванне вызначыў пазней, ужо ў сталасці. Працаваў у іканапісных майстэрнях у Маскве, з 2001 года — член Саюза мастакоў Расіі.  І вось сваё 60-годдзе вырашыў адзначыць персанальнай выставай.IMG_2855

Гэты сціплы і нешматслоўны чалавек жыве ў абсалютнай гармоніі з сабой і светам. У мастацтве чэрпае сілы і натхненне, імкнецца да духоўнага ўдасканалення. Піша сучасныя іконы – нібы ўвасабленне сваёй малітвы, звяртання да Бога нашых сучаснікаў.

—Я пішу не для царквы, а для душы, — кажа Сяргей Канстанцінавіч. —Як бачыце, мае іконы не падпарадкаваны строгаму канону, гэта – жывапіс.

Пра царкоўную некананічнасць гаварыў і Пружанскі благачынны протаіерэй Міхаіл Носка, які прысутнічаў на адкрыцці выставы:

—Ёсць некалькі відаў услаўлення Бога: праз слова, праз песнапенне, праз фарбы. Сяргей Шавырын выбраў апошняе.  У гэтых выявах — водгук яго веры, бачна не толькі цудоўная тэхніка, але малітва да Бога. Зразумела, гэта не кананічныя творы для храма, а творы мастацтва. Наогул, сучасная ікона ад старажытнай адрозніваецца. Я б сказаў, адсутнасцю намоленасці.  Але і ў гэтым выпадку мы адчуваем уплыў на творчасць чалавечай душы: светлай, шчырай і богабаязнай.IMG_2890

…А са сцен выставачнай залы на прысутных глядзелі лікі святых, напісаныя па канонах душы Сяргея Шавырына. І здавалася, што ў гэты шэры лістападаўскі дзень ад іх зыходзяць сонечныя прамяні.

Ірына СЯДОВА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *