Суббота, 22 сентября 2018

Во Дворце культуры прошел День призывника. Более 80 человек получили повестки

1 263

У Дзень прызыўніка, які прайшоў у Палацы культуры, звыш васьмідзесяці прызыўнікоў атрымалі павесткі на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве.IMG_9164

Ваенны камісар раёна І.М.Рапейка   давёў да ведама прысутных Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве грамадзян на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве.IMG_9144

Да будучых абаронцаў Айчыны, многія з якіх ужо з 16 лістапада стануць у строй, звярнуліся старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане В.М.Гарахавіцкі, намеснік камандзіра па ідэала-гічнай рабоце 181 асобнага батальёна аховы і абслугоўвання аэрадрома В.І.Папічыц, старшыня савета ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Пружанскага раёна А.І.Інчын, выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце В.А.Барушка, якія і ўручылі ім павесткі.IMG_9156 IMG_9174

— Цяпер, — звяртаючыся да прызыўнікоў, гаварылі выступоўцы, — вы ў адказе не толькі за сябе, але і за сваіх блізкіх, сваю Айчыну. Жадаем з годнасцю прайсці этап жыцця, звязаны са службай у войску, набыць новых сяброў і авалодаць сучаснай тэхнікай. Вы навучыцеся быць адказнымі і смелымі, каб, гледзячы на вас, ганарыліся бацькі, а таксама ветэраны, якія здабылі нам мірнае жыццё.   IMG_9186 IMG_9199

У завяршэнні ўрачыстасці, як кажуць, на шчаслівую дарогу прызваным у войска далі канцэрт удзельнікі мастацкай самадзейнасці Палаца культуры. Для іх спявалі Карына, Таццяна Паласьмак і Алег Строк. Служыць хлопцы будуць у сухапутных, унутраных і пагранічных войсках, падраздзяленнях ВПС і СПА, спецназе на тэрыторыі Беларусі.IMG_9201

Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *