Понедельник, 21 мая 2018

Чем заняться после уроков? Научиться плавать!

840

Чым восень і зіма адрозніваюцца ад іншых пор года? Ні дождж або снег, ні халады з маразамі не змогуць сапсаваць наш настрой. Але ёсць адзін мінус: у гэты перыяд хутка цямнее, а значыць, гойсаць па вуліцы можна нядоўга. Чым заняцца? Для многіх хлопцаў і дзяўчат такога пытання не існуе: яны наведваюць шматлікія спартыўныя секцыі, у тым ліку — у Лядовым і Водным палацах.IMG_8775

Гораду, ды і раёну ў цэлым, вельмі пашанцавала, што ў нас пабудаваны і актыўна дзейнічаюць такія спартыўныя аб’екты. Штодня тут сотні дзяцей не проста бавяць час, але і вучацца многаму, а некаторыя атрымліваюць і пуцёўку ў спартыўнае жыццё.

Магчыма, і ты хочаш далучыцца да іх, аднак не ведаеш, як гэта зрабіць? Тады твая любімая «Газетка-дзетка» раскажа ўсё па парадку.

Дапамогуць вам у гэтым кваліфікаваныя трэнеры Воднага палаца. Як расказвае Аляксандр Віктаравіч Шаманаў, які трэніруе дзяцей з самага адкрыцця аддзялення па плаванні, трапіць у секцыю плыўцоў вельмі проста.

— Спецыяльнага адбору ў нас няма,— расказвае трэнер.— Прымаем усіх жадаючых ва ўзросце ад шасці гадоў, прычым нават не выстаўляем якія-небудзь патрабаванні да першасных уменняў. Навучанне бясплатнае.IMG_8877

Словам, каб трапіць сюды, не трэба  ўмець плаваць. Хаця лепш загадзя крыху падрыхтавацца, як раіць Аляксандр Віктаравіч. Напрыклад, пару-тройку разоў прыйсці ў аквапарк, каб «пазнаёміцца з вадой». Паспрабуйце трохі паныраць, каб прывыкнуць да гэтага і не палохацца асяроддзя, у якім адсутнічае паветра для дыхання. Зразумела, гэта не абавязкова: навічкоў у спартыўнай секцыі пачынаюць вучыць з азоў.

Тройчы на тыдзень трэніроўкі груп пачатковага навучання спачатку праводзяцца на беразе. Тут дзеці выконваюць агульнаразвіваючыя і імітыцыйныя практыкаванні. Яны вучацца правільна рухаць рукамі і нагамі, паварочваць галаву. Словам, уменні адпрацоўваюцца да аўтаматызму.IMG_8699 IMG_8766

Падчас пераносу заняткаў у басейн прывучаюцца не палохацца вады, вучацца ныраць. Пасля чаго далейшае навучанне майстэрству плыць вядзецца з ног: дзіця атрымлівае спецыяльную дошку, за якую трымаецца рукамі, а нагамі штурхае ваду. Толькі пасля невялікага іспыту, калі юны плывец такім чынам адолее маленькі аквапарк, яго пераводзяць у дарослы басейн, дзе ён асвойвае асноўны комплекс у спалучэнні з рукамі і дыханнем.IMG_8834

Як абяцае А.В.Шаманаў, праз год вы гарантавана будзеце ўпэўнена плаваць, няхай і не на прафесійным узроўні, але глыбіня гарадскога возера вас больш не напалохае.

Тыя, хто вырашае праходзіць больш сур’ёзныя праграмы, атрымлівае выдатныя перспектывы стаць добрым спартсменам-плыўцом. І гэта не проста словы: як расказвае А.В.Шаманаў, за пяць гадоў існавання аддзялення тут падрыхтаваны адзін кандыдат у майстры спорту, некалькі пакуль лічацца прэтэндэнтамі на гэта званне, а таксама ёсць шэраг першаразраднікаў. А колькі спаборніцтваў выйгралі нашы плыўцы, вы, напэўна, чыталі ў «раёнцы».

Улад Гузарэвіч:IMG_8797

— Я, калі прыйшоў у аддзяленне плавання два гады таму, ужо ўмеў крыху плаваць, але вельмі хацелася навучыцца рабіць гэта так, як спартсмены. І цяпер гэту навуку асвойваю па поўнай праграме. Дарэчы, паспеў паўдзельнічаць у некаторых спаборніцтвах і атрымаць прызавыя граматы.

Саша Мышкевіч:IMG_8790

— Наведваю секцыю плавання чатыры года. Калі прыйшоў, то зусім не ўмеў трымацца на вадзе, а цяпер магу спакойна пераплыць басейн туды і назад любым стылем. Пра свае заняткі я пастаянна расказваю сябрам, некаторыя з іх таксама запісаліся ў Водны палац.

Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *