Воскресенье, 23 сентября 2018

В Линовском детсаду сделали макеты предприятий сельсовета и знакомят с их работой детишек

823

Аб тым, каб насельніцтва сельсавета павялічвалася, каб удосталь было тут работнікаў у гаспадарцы, клапоцяцца… Ліноўскія яслі-сад. Тут лічаць, што прафарыентацыяй патрэбна займацца  з ранняга дзяцінства, каб малыя ведалі, адкуль малако бярэцца, з чаго выпякаецца хлеб і што “залатыя” яйкі бываюць толькі ў казках.IMG_2753

З нядаўняй пары тут рэалізоўваецца праект “Аграгарадок  Лінова працай слаўны”. Яго мэта – пазнаёміць дзяцей з сельгасвытворчасцю і прывіць ім любоў да сельскай працы, пачаць рыхтаваць малых да дарослага жыцця. Работнікі садка стварылі макеты вядучых прадпрыемстваў сельсавета – Аранчыцкай птушкафабрыкі, збожжапрыёмнага прадпрыемства, малочнатаварнага комплексу. IMG_2745IMG_2758 IMG_2760Таксама тут “працуе” імправізаваны магазін, створана цэлая вуліца аграгарадка, у праекце – “будаўніцтва” амбулаторыі і школы. Спачатку надзвычай творчыя выхавальнікі садка расказваюць пра ўсё гэта дзецям даступнай мовай, а затым з дапамогай сюжэтна-ролевых гульняў знаёмяць з працай дарослых на “практыцы”.IMG_2754 IMG_2755

Вось чаму ад гульнёвага аграгарадка малых проста не адцягнуць. Ужо зараз яны наперабой крычаць:

—Я буду кароў даіць!

— А я – хлеб пячы.

Галіна Каляда. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *