Понедельник, 26 октября 2020

Какую цену требует огонь? Корреспонденты выехали в рейд вместе с сотрудниками РОЧС

1 709

Як сведчыць статыстыка, з надыходам халадоў колькасць пажараў значна павялічваецца. Сёлета такая выснова зноў пацвярджаецца: рэзкае паніжэнне тэмпературы ў першай палове кастрычніка пацягнула ўверх крывую пажараў. Часцей здараюцца падобныя выпадкі менавіта ў прыватным сектары — з-за пячнога ацяплення, з-за няспраўнай электраправодкі, якая замыкае пры невялікай нагрузцы.IMG_8513

— Толькі на тэрыторыі Сухопальскага сельсавета зарэгістраваны за апошнія два тыдні чатыры вогненныя здарэнні: у Галенах згарэлі адразу два дамы, у Сухопалі адбыўся выбух катла,— гаворыць начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.А.Ганчароў.— Як бачыце, ёсць негатыўная тэндэнцыя, і наша задача стрымаць рост пажараў.

Якім чынам гэта магчыма? На першы план выходзіць прафілактыка. Інспектары РАНС зараз аб’язджаюць дамы па ўсіх вёсках раёна з абследаваннем стану падрыхтоўкі ўласнікаў нерухомасці да зімы. Ім даводзіцца сутыкацца з рознымі выпадкамі, некаторыя здзіўляюць нават бывалых пажарных. Разам з адной такой рэйдавай групай паехалі і нашы карэспандэнты.

Вёска Сухопаль. Адразу па знешнім выглядзе дамоў бачна, дзе гаспадары дбайна захоўваюць сваё жытло і маёмасць. І гэта правільна, бо агонь — не злодзей, які бярэ толькі каштоўнае. У пажары знішчаецца ўсё. Таму атрымліваецца, што для адных цана агню — цяпло і ўтульнасць, а для іншых — страта даху над галавой.IMG_8508

Вось стаіць дом, комін якога бялее на фоне блакітнага неба: зразумела, што і ў хаце будзе зроблена ўсё, як патрабуюць супрацьпажарныя правілы. А гэта — адрамантаваны комін на гарышчы, пабеленая печ з перадтопачным лістом, агульны парадак. Існуе меркаванне, што выканаць усе гэтыя патрабаванні вельмі цяжка старым лю-дзям, адзінокім жанчынам. Аднак яно, як пацвердзіла ўбачанае падчас рэйду, не адпавядае рэчаіснасці. Заходзім у дом, дзе жыве сям’я пенсіянераў. IMG_8503

— Мы яшчэ летам заўсёды праводзім падрыхтоўку да зімы,— расказвае гаспадыня.IMG_8540

— Ці складана гэта рабіць у такім узросце? Дык навокал добрых людзей хапае, галоўнае — жаданне саміх жыльцоў прывесці ўсё ў парадак і спакойна зімаваць. А пажарных прашу дапамагчы з устаноўкай пажарнага апавяшчальніка: кажуць, гэты прыбор выратаваў нямала чалавечых жыццяў. Ці можна з такой каштоўнасцю параўноўваць траты ў сто тысяч рублёў?

Тое ж самае бачым і чуем у суседняй хаце, дзе жыве адзінокая жанчына. Зразумела, што і электраправодку, і рамонт коміна і печкі гаспадыня выконвала не сама. Але знайшла магчымасць наняць памочнікаў ды зрабіць усё належным чынам.

— Пагаджуся з выказваннем, што на такія работы патрэбны час, а вясковыя жыхары ў сілу пастаяннай занятасці «ад цямна да цямна» не заўсёды могуць знайсці яго,— мяркуе Андрэй Аляксандравіч. Аднак пасля наведвання дома шматдзетнай сям’і Бушкоў упэўніваецца ў іншым: у хаце зроблена ўсё, каб папярэдзіць пажар. IMG_8589Пажарныя апавяшчальнікі стаяць амаль у кожным пакоі, ніякіх нараканняў не выклікае электраправодка. Зараз гаспадары вырашаюць пытанне з заменай кацельнага абсталявання. І дзяцей вучаць захоўваць элементарныя правілы бяспекі жыцця. А каб тлумачэнні не былі галаслоўнымі, спецыяльна ўсёй сям’ёй з’ездзілі і паглядзелі ў Галенах, да чаго можа давесці звычайная неасцярожнасць з агнём.

Пабачылі вынік таго пажару  і мы. Абставіны здарэння высвятляюцца, але падобна, што агонь пайшоў ад пакінутага без нагляду кормазапарніка.IMG_8624 IMG_8631 IMG_8633 Пабудовы размешчаны так блізка адна ад адной, што запалала спачатку адна хата, а за ёй і суседняя. Дарэчы, пару гадоў таму ў гэтай вёсцы згарэў дом літаральна праз дарогу, але і гэта не прымусіла тых, хто пацярпеў ад нядаўняга пажару, задумацца аб сваёй бяспецы.

Не задумваюцца аб гэтым і бацькі адной са шматдзетных сем’яў, якая стаіць на ўліку як сацыяльна небяспечная. Нават сваіх дзяцей яны не могуць дагледзець належным чынам: калі мы пад’ехалі да дома, які сям’і выдзеліла гаспадарка, нас сустракала цэлае «дзіцячае аддзяленне», апранутае ў канцы кастрычніка па-летняму. Бязладдзе пануе ў доме: праводка вісіць, дзе-нідзе правады ўвогуле абарваныя, вакол ацяпляльнага катла смецце і бутэлькі з-пад спіртнога. IMG_8647 IMG_8660 IMG_8671Гаспадыня вінаваціць мужа: маўляў, нічога рабіць не хоча. З-за гэтага ствараецца ўражанне, што і жанчына закінула сваю частку хатніх абавязкаў, нават батарэйку для пажарнага апавяшчальніка не можа купіць.

— Калі мы наведваем такія домаўладанні, то хочацца караць іх жыльцоў па ўсёй строгасці,— расказвае начальнік РАНС.— Аднак нашы задачы не ў гэтым, галоўнае — растлумачыць, чаму жыццёва неабходна выконваць супрацьпажарныя правілы. Таму спачатку папярэджваем, і гэтага бывае дастаткова для многіх, каб выправіць недахопы, што пацвярджаецца падчас паўторных праверак. А іншыя задумваюцца толькі тады, калі сямейны бюджэт страціць пэўную суму на штрафы.

Аднак ёсць такія, хто і на матэрыяльныя пакаранні не рэагуе. Летась падобны выпадак быў у Ружанскай зоне, калі ў пажары ледзь не загінуў выпівака, якога літаральна днём наведваў пажарны інспектар і патрабаваў выправіць выяўленыя недахопы, не грэбаваць супрацьпажарнымі правіламі. У падобных выпадках часта дапамагае грамадская думка. Інспектары падчас абследавання робяць відэаздымку беспарадку, і яўныя парушэнні потым дэманструюць на сельскіх сходах.

— Такія карцінкі хвалююць людзей, здараецца, што збіраецца дэлегацыя суседзяў, каб павучыць розуму гультая, які жыве побач з імі,— зазначае А.А.Ганчароў.

— Па выніках абследавання вёсак Сухопальскага сельсавета мы таксама падрыхтуем фільм для сельскага сходу. Спадзяюся, што разам зможам дапамагчы некаму ўзяцца за розум.IMG_8603 IMG_8609

І ўсё-такі, ці можна выправіць тых, хто не жадае дапамагчы сабе самому? Абгрунтаваны адказ зноў жа дае статыстыка пажараў…

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *