Четверг, 18 января 2018

В озеро Паперня выпустили около трехсот килограмм щуки

1 389

Вадасховішча Паперня, размешчанае на рацэ Зяльвянцы, карыстаецца попытам у аматараў рыбнай лоўлі не толькі нашага раёна. Рыбакоў тут можна сустрэць як у цёплы перыяд года, так і зімой. Але, як вядома, рыбныя запасы час ад часу патрабуюць папаўнення.IMG_7366

Вось і нядаўна на Паперні прайшоў першы этап зарыблення. З ААТ «Рыбгас «Днепрабугскі» Драгічынскага раёна было дастаўлена і выпушчана 300 кілаграмаў рыбапасадачнага матэрыялу шчупака. На другім этапе ў вадаём плануецца запусціць яшчэ малькоў карася і карпа.IMG_7401

Як растлумачыў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» У.С.Юргель, вадаём уключаны ў рэспубліканскую комплексную схему размяшчэння рыбалоўных угоддзяў згодна з Пастановай міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2014 г. №29. Зарыбленне Паперні ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізацыі.

Згодна з планамі,  сёлета таксама будзе праведзена зарыбленне двух вадасховішчаў у Баранавіцкім і Маларыцкім раёнах.

Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *