Среда, 21 февраля 2018

Председатель Пружанского райисполкома Михаил Крейдич провел расширенное совещание с представителями промышленных предприятий

1 330

На базе льнозавода прайшла пашыраная нарада з прадстаўнікамі прамысловых прадпрыемстваў, якую праводзіў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Галоўным пытаннем стала напаўненне раённага бюджэту.IMG_2726

Як паказвае практыка, у новых умовах эканамічныя падыходы, што выкарыстоўваюцца на многіх прадпрыемствах Пружаншчыны, не працуюць або не даюць належнага эфекту. У выніку практычна ўсюды адчуваюцца пэўныя складанасці, нават там, дзе яшчэ высокая дынаміка развіцця.

Як зазначыў кіраўнік раёна, неабходна пралічыць усе выдаткі, знайсці апорныя кропкі для іх аптымізацыі. У якасці прыкладу ён прывёў кацельню Магілявецкай бальніцы,  для эфектыўнай работы якой дастаткова выдаткаваць на шчапу крыху больш за мільён рублёў на сезон. Пасля ж перадачы аб’екта ў камунальную ўласнасць на тыя ж задачы, паводле папярэдніх падлікаў, давядзецца затраціць суму амаль утрая большую. Падобныя прыклады можна прыводзіць па многіх сацыяльных аб’ектах, дзе на баланс камунальных служб перайшлі кацельні, вадзяныя свідравіны і гэтак далей.

У плане аптымізацыі выдаткаў неабходна звярнуць увагу на пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі. Аб тым, як гэта зрабіць, сваімі меркаваннямі падзяліліся прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў раёна. Са свайго боку ўдзельнікі нарады тлумачылі, што многае застаецца планамі, бо на іх рэалізацыю патрэбны фінансы: як правіла, раней на такія мэты выкарыстоўваліся крэдытныя рэсурсы, якія сёння сталі вельмі дарагімі і значна зніжаюць рэнтабельнасць многіх праектаў.

Слушную заўвагу выказаў і намеснік старшыні райвыканкама В.М. Зубко. Справа ў тым, што сеткавы гандаль, які займае істотную долю  рынку Пружаншчыны, прыносіць у раённы бюджэт не столькі грошай, колькі чакалася. Цяпер, нават нягледзячы на адступленне ад былых пазіцый, райспажыўтаварыства па выплатах у бюджэт з’яўляецца лідарам сярод гандлюючых арганізацый раёна. «Белмаркет», «Дабраном» і «Еўраопт» папаўняюць агульную бюджэтную скарбонку значна менш, а «Март Інн» увогуле пералічыў…  толькі                  11 мільёнаў рублёў падаткаў.

Патэнцыял у росце прамысловасці заключаецца і ў структурных пераўтварэннях шэрагу прадпрыемстваў. Напрыклад, неабходна стаць больш незалежнымі Ружанскай мэблевай фабрыцы, ТАА «Уніформа», якія маюць выдатныя перспектывы, але толькі ў «асабістым заліку». На гэтыя напрамкі і была скіравана ўвага прысутных з рэкамендацыямі распрацаваць планы і паступова рэалізоўваць іх.

Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • Егор

    Совещание ни о чём — ни одного конкретного плана не описано

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    так это ж — сякрэтныя планы! 😀 😀 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *