Четверг, 18 января 2018

Пружанская певица Наташа Трус успешно выступила в Румынии и дала интервью местному телевидению

1 563

Чарговую перамогу салістцы студыі “Меладзін” Палаца культуры Наталлі Трус прынёс удзел у VІ Міжнародным музычным фестывалі “Volare”, які  праходзіў у румынскім горадзе П’ятра-Нямц. Ва ўзроставай катэгорыі 15-16 гадоў яна стала лаўрэатам фестывалю першай ступені.фото

А папярэднічала гэтаму перамога пружанскай дзяўчынкі на міжнародным фестывалі “Два каты”, які праходзіў у Маскве. Тады заўважыў Наталлю прэзідэнт музычнага фестывалю, што праходзіць у Румыніі. Варта адзначыць, што садзейнічаў замежнай паездцы пружанкі не толькі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама на чале з начальнікам К.І.Панімашам, нават Міністэрства культуры, якое хадайнічала перад замежным пасольствам аб прадастаўленні бясплатных віз для паездкі ў Румынію. Наталля Трус была адзінай прадстаўніцай ад Беларусі. І, як аказалася, не падвяла. Неўзабаве, паказваючы Наталлю па румынскім тэлебачанні, яе так і прадстаўлялі: “Патрыёт Беларусі”.

На фестывалі Наташа выканала цудоўную беларускамоўную песню, якую ёй напісала добра вядомая ў музычных колах нашай краіны Алена Атрашкевіч.  Выступіла спявачка ў нацыянальным касцюме. Убранне спецыяльна для яе распрацоўвалі ва ўніверсітэце дызайну, што ў Віцебску, дзе і пашылі сукенку. А прыгожы галаўны ўбор і падарунак арганізатарам фестывалю, ад чаго румыны былі проста ў захапленні, стварылі майстры Пружанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.12015122_901273883274653_7206980842779054552_o

Выступленне пружанкі і інтэрв’ю з ёю паказвала замежнае тэлебачанне. А апроч дыплома і кубка, які ўручылі дзяўчынцы, член журы і дырэктар праграм рэгіянальнага тэлебачання Гуцьера Продан падарыла ёй яшчэ і памятны пярсцёнак.P1050284

Аднак сюрпрызы для Наташы на гэтым не скончыліся. Член журы, які прадстаўляў Мальту, запрасіў дзяўчынку на фестываль, які адбудзецца ў гэтай краіне вясной будучага года. Акрамя непасрэднага ўдзелу ў музычных конкурсах, пружанку чакаюць чатыры дні незабыўных экскурсій па гэтай экзатычнай краіне. У сваю чаргу,  яна павінна здзівіць арганізатараў выкананнем трох песень – на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Галіна Каляда.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *