Четверг, 18 января 2018

Выбираем телеканалы вместе с БИТ+

1 456

Для многіх тэлевізар — добры сродак адпачынку. Але разам з гэтым тое тэлебачанне, якое мы «абавязаны» глядзець, выклікае шмат нараканняў. А магчымасць выбіраць тэлеканалы для прагляду маюць толькі тыя, хто з’яўляецца ўладальнікам спадарожнікавых антэн.

Магазін камп’ютарнай тэхнікі «БіТ+» прапануе некалькі відаў камплектаў для лічбавага тэлебачання. Найбольш распаўсюджаная сістэма дае магчымасць глядзець каля 60 рускамоўных тэлеканалаў. Пасля дабаўлення яшчэ адной антэны адпаведна павялічваецца і колькасць транслюемых тэлекампаній. Сістэма мае шмат пераваг і толькі адзін «мінус»: праз некаторы час з-за змены спадарожнікаў даводзіцца праводзіць абнаўленне праграмнага забеспячэння, што па сілах толькі спецыялісту. Як гаворыць майстар магазіна Алег Руды, не трэба купляцца на заклік кшталту «З нашымі антэнамі вы зможаце глядзець 600 каналаў». Справа ў тым, што пераважная большасць з іх — на іншых мовах, якія нямногія з пружанцаў ведаюць. Другой па папулярнасці з’яўляецца спадарожнікавая сістэма «Трыкалор», з дапамогай якой можна глядзець платныя расійскія тэлеканалы. Для зручнасці такі спадарожны сервіс ёсць і ў магазіне «БіТ+»: картка карыстальніка на год тут каштуе крыху больш за 90 тысяч рублёў. Гэты камплект дае магчымасць глядзець каля паўсотні каналаў.

Між тым, заказчыку тут могуць прапанаваць і іншыя варыянты. Напрыклад, лічбавае тэлебачанне неабавязкова глядзець па тэлевізары, цяпер яго функцыю выдатна выконваюць і камп’ютары. У магазіне «БіТ+» можна заказаць паслугу па ўстаноўцы спадарожнікавага цюнера ў камп’ютар, што дасць магчымасць не толькі глядзець фільмы і перадачы, але і запісваць іх на жосткі дыск. І такая паслуга вельмі важная для тых, хто займаецца «спадарожнікавай рыбалкай».

Мінімальны камплект для тых, хто ўжо мае спадарожнікавыя антэны і жадае атрымаць дадатковыя магчымасці, каштуе да 150 тысяч рублёў. Тым, хто толькі марыць стаць гаспадаром свайго вольнага часу, давядзецца заплаціць     . Таксама неабходна ведаць, што магазін камп’ютарнай тэхнікі «БіТ+» — адзіны ў раёне, дзе можна набыць спадарожнікавыя антэны і за безнаяўны разлік. Акрамя таго, тут могуць прапанаваць пакупніку цэлы спіс розных скідак, ільгот, растэрміновак і крэдытных пазык. Пра гэта і многае іншае можна даведацца па тэл.9-35-20 або па адрасу: г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 32, магазін «БіТ+».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *