Воскресенье, 27 мая 2018

Так где же можно ездить пружанским велосипедистам?

1 952

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі забараняюць рухацца на веласіпедзе па праезнай частцы, патрабуючы пераязджаць на тратуар. Ці правільна гэта, калі ў Пружанах па тратуарах ездзіць немагчыма з-за высокіх бардзюраў?IMG_5453

Як патрабуе п.148 Правілаў дарожнага руху, веласіпедыст павінен рухацца па спецыяльнай веладарожцы, а калі яе няма — па абочынах, тратуарах ці пешаходнай дарожцы. Відавочна, што ў гэтым пункце не выкарыстоўваецца слова «толькі», а даецца магчымасць веласіпедысту выбраць, дзе ён можа ехаць: «па абочынах, тратуарах ці пешаходнай дарожцы». Магчыма, трактаваць гэтае патрабаванне можна дваяка, зыходзячы з таго, што праезная частка гарадскіх вуліц рэдка дзе мае абочыны. Таму можна не настойваць на такой супярэчлівасці ў ПДР.

Ёсць і іншы бок гэтага пытання: далей той жа пункт дазваляе выязджаць на праезную частку (не далей метра ад краю дарогі), калі рухацца па вызначаных элементах немагчыма.

Карэспандэнты «раёнкі» вырашылі праехацца па вуліцах горада і пераканацца ў наяўнасці належных умоў для руху веласіпедаў.IMG_5449

Папярэдне мы «заканадаўча» ўзброіліся і праштудзіравалі дзеючыя «Будаўнічыя нормы Рэспублікі Беларусь», дакладней СТБ 3.03.02-97 «Вуліцы і дарогі гарадоў, пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў». У гэтым дакуменце, якім павінны кіравацца дарожныя службы, адшукалі некалькі цікавых пунктаў.

Па-першае, п.4.4.8 сцвярджае, што «У месцах скрыжавання пешаходных шляхоў з праезнай часткай вуліц, дарог і асноўных праездаў вышыня бартавых камянёў праезнай часткі павінна быць не больш за 0,05 метра…   Скрыжаванні  (злучэнні)  пешаходных  шляхоў з другараднымі праездамі і пад’ездамі да дамоў трэба выконваць на адным узроўні, суадносячы іх з пакрыццём тратуараў і  пешаходных  дарожак…  Бартавыя агароджы (бартавыя камяні, парэбрыкі) павінны мець акруглены ці скошаны абрыс выступаючай часткі». Значыць, праезды ў двары ці ўезды ў вароты прыватных сядзіб, якія перасякаюць тратуары, неабходна рабіць роўнымі з пліткай, а вышыня бардзюраў на з’ездах на праезную частку — не больш за 5 сантыметраў і абавязкова скошанай ці круглай формы.

Як нам паведамілі ў аддзяленні ДАІ, нядаўна на вуліцы Р.Шырмы правялі адпаведную рэканструкцыю і, як мы пераканаліся на свае вочы і замералі рулеткай, усе нормы строга захаваны. А вось на іншых вуліцах знайсці адпаведнасць аказалася амаль немагчыма.IMG_5455

Мы праехаліся па асноўных гарадскіх магістралях і ўбачылі, што не толькі з’езды, але і заезды ў прыватныя двары зроблены з парушэннямі стандарту. Некаторыя нязначна вышэйшыя, але ёсць, як на вуліцы Урбановіча, бардзюры амаль па 20 см вышынёй. На той жа вуліцы адказныя службы цікава падышлі да патрабавання скошанай формы бардзюраў: на вугал у 45 градусаў іх проста зрэзалі «балгаркай». Цікава было б паглядзець, як ініцыятар падобнай «ідэі» пераадольваў гэтую «прыступку» на веласіпедзе або з дзіцячай каляскай.

Калі матэрыял рыхтаваўся да друку, стала вядома, што старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам падпісана праграма па навядзенні адпаведнага парадку на гарадскіх вуліцах. Згодна з ёй, за наступныя два гады плануецца зрабіць спецыяльную веладарожку па вуліцы 8 Сакавіка да пасёлка Сонечны, тое ж самае па Кобрынскай, прывесці ў адпаведнасць са стандартамі з’езды і заезды па ўсіх тратуарах. Хочацца спадзявацца, што на гэты раз усё будзе выканана больш дасканала.IMG_5399 IMG_5403

Падчас рэйду па горадзе на адну акалічнасць звярнулі нашу ўвагу аўтааматары. Справа ў тым, што побач з некаторымі «зебрамі» на газонах высаджаны кусты, якія перашкаджаюць бачнасці. І зноў мы з дапамогай рулеткі пераканаліся ў парушэнні дзеючых стандартаў: тыя ж нормы ў п.4.1.2 зазначаюць, што «У межах зоны забеспячэння бачнасці забараняецца высаджваць зялёныя насаджэнні і элементы добраўпарадкавання вышынёй больш 0,5 метра».

Як бачна са здымка, зробленага на газоне каля рэстарана непасрэдна побач з пешаходным пераходам, кус-тоўе каля 115 см. Магчыма, дарослы чалавек за ім не схаваецца, але ён рэдка, як дзіця, выбягае на дарогу…

Алег Сідарэнка.

Фота Сяргея Талашкевіча.

 

  • Евгений

    Нашим людям не надо хорошо. Главное, чтоб не как у хохлов.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Так КОНКРЕТНО и и не сказано о возможности передвижения по проезжей части.А ведь Беларусь подписала Конвенцию ООН в части организации условий для велодвижения!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Так для чего была напечатана заметка, для чего были проведены ваши замеры—так, посудачить…ничего конкретного.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Николай, а что газета еще может, кроме как обратить внимание, привлечь общественное мнение. Или вы желаете прочесть статью о том, что журналисты выехали с болгарками и срезали все бордюры, затем поехали засевать поля и осваивать новый выпуск продукции на заводе?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *