Суббота, 22 сентября 2018

«Пружанские киты» впервые обыграли «Сталкера»!

1 078

У мінулую нядзелю ў Лядовым палацы ў Пружанах стартаваў чацвёрты сезон у Заходняй аматарскай хакейнай лізе. Першай гульні папярэднічала ўрачыстая цырымонія адкрыцця чарговага турніру ў якім сёлета бярэ ўдзел восем клубаў. IMG_7206
І вось на лёд выклікаюцца хакеісты баранавіцкага «Сталкера» і «Пружанскія кіты». Да віноўнікаў урачыстасці, а таксама да балельшчыкаў, якія амаль да адказу запоўнілі трыбуны звяртаецца намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. IMG_7094Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь, пасля чаго дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах паднеслі капітанам каманд хлебныя караваі.IMG_7135
І грымнуў бой. Цікавасць гэтай сустрэчы падагравалася тым, што дагэтуль на працягу трох сезонаў пружанскія хакеісты ніводнага разу не святкавалі перамогу над «Сталкерам».
Гульня пачалася без разведкі. Атакі накатваліся на вароты, то адной, то другой каманды.
Лік быў адкрыты ў сярэдзіне першага перыяду: з перадачы Аляксандра Герасімчука Раман Чыжэўскі пераправіў шайбу ў вароты саперніка.IMG_7152 Госці здолелі адыграцца за мінуту да першага перапынку.
У другім гульнявым адрэзку барацьба разгарэлася з новай сілай. І зноў у яго сярэдзіне «Пружанскія кіты» выйшлі наперад. Аўтарам закінутай шайбы стаў капітан каманды Сяргей Стваравойтаў.
На пачатку трэцяга перыяду вызначыўся Аляксандр Герасімчук, які і ўстанавіў канчатковы вынік гэтага паядынку. Такім чынам, пружанскія хакеісты атрымалі перамогу з лікам 3:1.IMG_7174
Чым яшчэ запамятавалася гэтая гульня? Шмат было выдаленняў, як з аднаго, так і другога боку. Некалькі разоў нашы хакеісты ў поўным складзе гулялі супраць трох хакеістаў «Сталкера», але, на жаль, рэалізаваць колькасную перавагу так і не здолелі.

Мікола Архуцік.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *