Воскресенье, 20 мая 2018

Многодетная мама Зоя Медведь: «Женщина должна быть замужем — «за мужем»

1 201

Пяшчоту, святло і дабро нясе слова “мама”. Жанчына-маці, у якой шмат дзяцей, — гэта яшчэ самаахвярнасць і смеласць.  Хаця Зоя Аляксееўна Мядзведзь, калі расказвае пра нараджэнне сваіх пецярых дзяцей, ацэньвае сваю ролю больш сціпла…IMG_5875

Калі мы з мужам пабраліся шлюбам, — расказвае Зоя Мядзведзь, — марылі пра двух дзяцей. Нарадзіліся дачушкі Ганна і Дзіяна. Аднак менавіта ў той час мне нібы знарок пачалі трапляцца пад руку розныя артыкулы, дзе асуджаліся жанчыны, якія не жадаюць нараджаць дзяцей. Мне нават самой неяк няёмка стала…  А потым нашага тату, як ваеннаслужачага запасу, забралі ў армію. Нам яго вельмі не хапала, і, каб «прадухіліць» падобныя адлучкі, мы вырашылі стаць шматдзетнай сям‘ёй. Так  на свет з‘явілася Марыйка…  Калі я выпісвалася з раддома, урач-педыятр шчыра пажадала мне вярнуцца сюды яшчэ і па хлопчыка. Так і здарылася. Чацвёртым у нас нарадзіўся Дзімка, а за ім — яшчэ адзін сынок,  Сяргей.

Пасля нараджэння малодшага сына здарылася непрадбачанае. Раптам падвяло  здароўе. Немаўля выпісалі з радзільнага аддзялення, а мама… засталася лячыцца. І яе падмяніў тата. Зоя Аляксееўна з пяшчотай канстатуе, што першапачаткова для Сяргейкі Юрый Міхайлавіч  стаў «кормячым бацькам».

Наогул, у гэтай дружнай веруючай сям’і няма раздзялення працы. І старэйшыя дзеці, па прыкладу бацькоў, заўсёды гатовы дапамагчы, выручыць, падмяніць адзін другога, бо ў  сям’і жыве павага і любоў.

На пытанне аб складаемых жаночага шчасця, шматдзетная мама кажа проста:

— Жанчына сапраўды павінна быць замужам — «за  мужам». Галава сям’і — ён. Хаця я не буду сцвярджаць, што ўсе сямейныя рашэнні прымае толькі муж, без майго ўдзелу. Вядома ж, мы раімся і ўсе пытанні вырашаем агулам. Але ён добра ведае, што я ва ўсім давяраю толькі яму.

Падтрымку яны адчуваюць не толькі адзін ад аднаго, але і з боку дзяржавы. Некалі атрымаўшы крэдыт на будаўніцтва кватэры, пасля нараджэння пятага дзіцяці пра яго нават не ўспамінаюць. Дзяржава без удзелу шматдзетнай сям’і паступова пагашае запазычанасць. Так што Зоя Аляксееўна – настаўніца Вялікасельскай школы,  Юрый Міхайлавіч – работнік прадпрыемства “Данон Пружаны” і іх пяцёра дзяцей працягваюць будаваць планы на будучае, якое бачыцца ім толькі шчаслівым.

Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *