Воскресенье, 21 января 2018

Пружанские хлебобулочные изделия отмечены медалями выставки «Ласунак-2015»

1 253

Адразу некалькі ўзнагарод прывезлі пружанскія пекары з міжнароднай выставы па хлебапячэнні “Ласунак”, якая прайшла ў Мінску.  Батон “Вясенні” атрымаў бронзавы медаль, сухары “Изюминка” — сярэбраны, а булка “Лакомка” і хлеб вотрубны “Пажаданы” ўдастоены найвышэйшай узнагароды – залатога медаля.IMG_5029

Вырабы, якія высока ацаніла кампетэнтнае журы,  карыстаюцца значным попытам у пружанцаў.  IMG_4995Тым не менш, на хлебазаводзе працягваюць здзіўляць і прапаноўваюць новую прадукцыю. Нядаўна пакупнікі змаглі ацаніць навінкі — распрацоўкі фірмы “Барса” хлеб “Раманаўскі”, “Аўсяны”, “Іерусалімскі”, здоба “Яблычная фіеста”, булачкі з апельсінавым напаўняльнікам  “Дружная сямейка” . А вось рэцэптура булак “Матулін пачастунак” была распрацавана ўласнымі сіламі.IMG_5016

На здымках: хлебапёкі Алена Несцярчук, Алена Пакалюк, Алена Жорах; новую прадукцыю дэманструе майстар змены Ніна Нічыпаровіч.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

2 комментариев

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *