Воскресенье, 21 января 2018

С Днем работников культуры! В учреждения культуры пружанщины в этом году прибыли 12 молодых специалистов

1 103

Пружаны, як лічыць начальнік аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш, становяцца прывабным горадам для маладых. Асаблівы клопат адчуваюць маладыя спецыялісты сферы культуры, якім, напрыклад, часткова аплачваецца арандуемае жыллё, да пяцідзесяці працэнтаў складае даплата па кантрактах.IMG_5481

Выпускнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, каледжаў мастацтваў Гродна і Пінска, Гродзенскага і Баранавіцкага музычных каледжаў  з энтузіязмам узяліся за работу. І многія, як, напрыклад, Хрысціна Карабейка, што родам з Маларыцкага раёна, проста ў захапленні і ад Пружан,  і ад Ружанскага палацавага музейнага комплексу, куды прыбыла на працу. Дык няхай гэтае захапленне захаваецца на гады, а творчыя здольнасці з часам раскрыюцца на поўную моц!

Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *