Суббота, 26 мая 2018

Белорусский писатель Владимир Яговдик встретился с юными пружанскими читателями

1 687

Напэўна, сённяшнім юным чытачам гэта таксама цікава. Таму наша гарадская дзіцячая бібліятэка дае магчымасць сваім наведвальнікам не толькі азнаёміцца з друкаванымі навінкамі, але і пазнаёміцца з іх аўтарамі.IMG_5079

Другога кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Уладзімірам Ягоўдзікам.IMG_5102

Творчасць яго вельмі багатая і разнастайная. Ён — аўтар казак для дзяцей, якія ставіліся ў тэатрах Беларусі, гучалі на радыё. Шмат твораў прысвяціў гісторыі нашай радзімы і яе знакамітым людзям. А яшчэ ён — вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай любоўю аўтар адносіцца да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Самыя «свежыя» творы Ягоўдзіка выходзяць ў серыі «Скарбы Радзімы».IMG_5072

На сустрэчы прысутнічалі вучні чацвёртых класаў гімназіі і іх настаўнікі. У.Ягоўдзік пазнаёміў іх з кніжкай «Аповесць пра князёўну Рагнеду», якая выйшла нядаўна асобным выданнем і рэкамендавана для вывучэння ў школах. Потым ён гаварыў пра прыроду і гісторыю, пра любоў да роднай мовы і Беларусі. Сустрэчу можна назваць своеасаблівым урокам пазнання Айчыны, урокам патрыятызму. Расказаў пісьменнік вучням і пра нашых славутых землякоў — мастачку Алену Лось, мастака Станіслава Жукоўскага, спевака Забэйду-Суміцкага. Дарэчы, зараз Уладзімір Іванавіч хадайнічае аб тым, каб нашай дзіцячай бібліятэцы было прысвоена імя Алены Лось.IMG_5101

Трэба сказаць, што сустрэча прайшла з карысцю і вельмі весела, бо пісьменнік — вялікі знаўца дзіцячай душы. То ён прапанаваў паўтарыць скорагаворку са сваёй кнігі, то адгадаць загадку, то прачытаць верш па-беларуску. А самых смелых ды актыўных узнагароджваў невялікімі кніжкамі або закладкамі. І, канешне, у канцы сустрэчы ўсе разам сфатаграфаваліся на добрую памяць.

Вольга Дзімітруковіч. Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *