Понедельник, 21 мая 2018

«Склероз» не освобождает от службы в армии

1 726

“Забыў.” Так часцей за ўсё тлумачаць прызыўнікі сваю няяўку па павестцы ў ваенкамат. Хаця, як сведчаць абавязковыя ў такіх выпадках разбіральніцтвы, асноўная прычына “забыўчывасці” – нежаданне служыць у войску. Ці задумваюцца прызыўнікі, чаго “каштуе” ўхіленне ад службы?

Пружанец Яўген Пракопчык да праходжання медыцынскай камісіі ў чэрвені мінулага года аднёсся абыякава. Проста не з’явіўся па павестцы ў райваенкамат. Праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі даставілі яго туды  прымусова. І за такую непадпарадкаванасць суд раёна прыцягнуў юнака да адміністрацыйнай адказнасці — штрафу ў памеры адной базавай велічыні. Аднак гэта, відаць, на яго мала паўплывала. Бо ў верасні ён зноў  “забывае” пра чарговую павестку. На гэты раз суд расцаніў паводзіны прызыўніка як ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу і назначыў штраф у памеры 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў.
На такую ж суму, каб “не забываў”, быў аштрафаваны судом і гараджанін Сяргей Сухарукаў, які таксама ігнараваў павесткі аб прыбыцці ў ваенкамат. А вось прызыўнік з в.Гарадзечна Аляксандр Сыч, едучы ў мінулым годзе ў Пружаны, быццам бы і накіроўваўся ў ваенкамат. Менавіта так тлумачыў ён прычыну паездкі сваёй маці. Аднак на медыцынскую камісію так і не трапіў, перадумаў… Не сталі для яго ўрокам і папярэднія прымусовыя прыводы ў ваенкамат у суправаджэнні ўчастковага, і падпіска аб абавязковым прыбыцці па павестцы. Штраф у памеры каля двух мільёнаў рублёў, напэўна, прымусіць задумацца, што не варта больш ухіляцца ад службы.

Як паказвае судовая практыка, цяпер не бяруцца да ўвагі і адгаворкі ўхілістаў, накшталт такіх, як “не было за што купіць білет, каб даехаць у ваенкамат”. Так першапачаткова тлумачыў сваю няяўку прызыўнік Андрэй Зенчык з в.Куляны. Знаходзіў іншыя прычыны, каб не даехаць да Пружан і яго брат Максім. Суд знайшоў рычагі ўздзеяння на ўхілістаў ад службы: штраф у памеры 1 750 000 рублёў аднаму і тры месяцы арышту — другому.

Ці думалі гэтыя хлопцы, што сваімі паводзінамі шкодзяць не толькі сабе, але і бацькам? А служыць у войску ўсё роўна давядзецца.

Сяргей МЯШЭЧКА, старшы памочнік пракурора.

3 комментариев

  • Геннадий

    не панимаю я сегодняшнюю молодёж на счёт службы в армиию.В нашее время если ты не служил в армии ,то ты или просто больной или больной на всю голову.Один из лучшых, светлых моментов в жизни.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • От оно чё, Михалыч!

    Да какая сейчас армия? Вот раньше, когда тебя куда-нибудь в Биробиджан или Уссурийск засылали служить, это была армия… А сейчас так — лёгкое, но слегка напрягающее времяпрепровождение в течение 1-1,5 лет. )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Геннадий

    Да это так,От физ.нагрузок кожа не успевала догонять худеющее тело.А сейчас сына спрашиваю -Кросы бегаете?- Скоро побежим 5 км.А у нас каждое утро перед зарядкой 3 км в одну сторону и обратно 3.А в воскресенье,как всегда ,праздничный кросс 12 км,с оружием и с (любимым) противогазом.Так мы защищали рубежи нашей Родины вЧехословакии от германской армии.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *