Четверг, 18 января 2018

Экстрим-группа «Gaudete» : всем тепла и огня

987

Экстрым-гурт «Gaudete» пакуль мала вядомы пружанцам: хлопцы працуюць разам толькі тры месяцы. Тым не менш, пасля выступленняў у Ружанах на свяце “Беларускі Версаль” і дні пасёлка ў Шарашове, у іх з’явіліся свае прыхільнікі. Андрэй Смаляр і Георгій Казлоўскі ствараюць вогненнае шоу.IMG_3249

Андрэй круціць поі, стафы і роуп-дарты ўжо тры гады. Вучыўся гэтаму разам з аднадумцамі ў Лідзе, дзе раней жыў, шмат чаго пераняў ад цыркачоў, з якімі падарожнічаў па Беларусі. Сёння ён умее не толькі выконваць элементы вогненнага шоу, яму пад сілу так званы подых цмока, з дапамогай канцэнтрацыі ён можа хадзіць па бітым шкле і нават ляжаць на ім, вытрымліваючы на сабе дадатковую вагу (напрыклад, у Ружанах гэта быў дарослы мужчына).DSC2315

 Некалькі разоў на ты-дзень, у залежнасці ад настрою, хлопцы праводзяць трэніроўкі. Гэта, як правіла, прагляд відэа-ўрокаў, падбор музыкі і адпрацоўка элементаў.  Калі танец гатовы, Андрэй і Георгій выходзяць на “адкрытую” трэніроўку. Займацца з агнём можна толькі на двары. Вось тады і шанцуе пружанцам: часам хлопцы спрабуюць свае сілы на стадыёне. Яны адточваюць майстэрства, а гледачы захапляюцца чароўным відовішчам.DSC2262

Акрамя адзначаных буйных выступленняў, хлопцы далучаюцца да розных дабрачынных акцый, накшталт паездак у прытулак ці дзіцячыя дамы, дзе з задавальненнем і бясплатна паказваюць свае нумары малым. Таксама бясплатна яны выступаюць па запрашэнні сельскіх устаноў культуры. Андрэй сам некалі працаваў у гэтай сферы, таму ведае, як няпроста зрабіць для вяскоўцаў арыгінальнае свята.DSC2229

Андрэй і Георгій гатовы падзяліцца сваімі ведамі і прыняць у каманду аматараў агню і экстрыму.  Паглядзець відэа з выступленняў можна на афіцыйнай старонцы каманды ў кантакце: https://vk.com/gaudete_group.

Кацярына Пашкевіч.

Фота Сяргея Талашкевіча і з архіву каманды.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *