Среда, 19 сентября 2018

Сводка происшествий за неделю: нанесение тяжких телесных повреждений, кражи и распространение порнографии в сети

1 452

+У працэсе расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па факце крадзяжу

спіртных напояў з дома ў вёсцы Ткачы,  было ўстаноўлена, што ўчыніў злачынства раней судзімы жыхар той жа вёскі.

+На мінулым тыдні ў дачыненні да жыхара в.Шані была ўзбуджана крымінальная справа па факце выяўлення ў абвінавачваемага абрэза незарэгістраванай паляў-нічай стрэльбы і 53-х патронаў да яе.

+14 верасня па дапамогу ў міліцыю звярнуўся жыхар в.Зіновічы, у якога была ўкрадзена бензапіла коштам звыш трох мільёнаў рублёў. Асоба злодзея пакуль устанаўліваецца.

+У той жа дзень жыхар в.Мурава ўкраў аўтамабіль у аднавяскоўца. Машына стаяла ў двары, а ў замку запальвання ўладальнік пакінуў ключы, чым і скарыстаўся зламыснік, які пакатаўся на ўгнаным аўто некалькі гадзін. Цяпер у дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа.

+15 верасня падчас правядзення рэйдавых праверак гандлёвых кропак супрацоўнікамі міліцыі разам з прадстаўнікамі падатковай службы быў выяўлены факт перавозкі тавараў без адпаведных дакументаў: у г.п.Ружаны ў жыхаркі г.Пінска  да заканчэння праверкі забраны 83 камплекты жаночага адзення на суму каля 15 мільёнаў рублёў.

+У праваахоўныя органы паступіла паведамленне з філіяла «Аграэнерга-Зеляневічы», дзе невядомы злодзей з тэрыторыі склада ГЗМ украў больш за тону бензіну і 500 з лішнім літраў дызпаліва на суму амаль 15 мільёнаў рублёў.

+16 верасня ў дзяжурную часць звярнуўся жыхар горада, з двара якога ўкралі восем дэкаратыўных дрэўцаў.

+На наступны дзень была ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу з сіласных ям на тэрыторыі кармавой базы каля в.Труханавічы ААТ «Жураўлінае» 214 рашотак і  іншыя чыгунныя дэталі на суму звыш 16 мільёнаў рублёў. Асоба злодзея ўстанаўліваецца.264008_01

+18 верасня ў дачыненні да жыхара в.Аранчыцы была ўзбуджана крымінальная справа за тое, што малады чалавек размясціў у сацыяльных сетках матэрыялы, якія экспертная камісія прызнала парнаграфічнымі.

+Падчас санкцыянаванага агляду  дома ў жыхара в.Лыскава была знойдзена пнеўматычная стрэльба, пераробленая пад патрон калібра 5,6 мм, а таксама 31 патрон да яе. Праводзіцца праверка.

+19 верасня па дапамогу ў міліцыю звярнуўся жыхар в.Новыя Засімавічы: з яго кватэры ўкралі больш мільёна рублёў. Было ўстаноўлена, што крадзеж учыніў нідзе не працуючы жыхар той жа вёскі, які падабраў ключы да дзвярнога замка.

 У райаддзеле Следчага камітэта

Як паведаміў следчы РАСК А.М.Марчук, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны 14 крымінальных спраў.

+16 верасня з траўмамі ў бальніцу паступіў жыхар в.Старуны. Хутка высветлілася, што пацярпелага моцна збіў нідзе не працуючы і раней судзімы гараджанін падчас канфлікту. У якасці сродку пакарання нападаўшы прымяніў малаток. За такія дзеянні ў дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да васьмі гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *