Четверг, 20 сентября 2018

Как ведется подготовка к президентским выборам в Пружанском районе?

754

Падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў у разгары. Як яна вядзецца? Што змянілася ў параўнанні з папярэдняй кампаніяй? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае старшыня раённай выбарчай камісіі А.М.Лаптановіч.выборы

— Актыўная работа па падрыхтоўцы да выбараў Прэзідэнта ў раёне вядзецца на 51 выбарчым участку для галасавання, — расказвае Анатоль Мікалаевіч. – Гэта крыху менш, чым на папярэдніх выбарах. З-за малой колькасці выбаршчыкаў былі скарочаны ўчасткі на пагранзаставе, у вёсках Брады і Бакуны (Вялікасельскія). На дадзены момант камісіі працуюць з дакументамі, рыхтуюць участкі да прыёму выбаршчыкаў.

Участкі адкрыюцца за 15 дзён да галасавання, з 26 верасня. У гэты дзень і ў наступную суботу, 3 кастрычніка, яны расчыняць дзверы з 12 да 14 гадзін. У астатнія дні па 5 кастрычніка ўчасткі для галасавання будуць працаваць з 17 да 19 гадзін. З 6 кастрычніка, калі  пачнецца датэрміновае галасаванне, графік работы ўчасткаў будзе іншым.

— Аднак, каб бездакорна працавалі ўчасткі, трэба як след быць падрыхтаваным і членам участковых камісій…

— Дзеля гэтага ў нас праводзілася вучоба з кіруючым саставам выбарчых камісій Шарашоўскай і Ружанскай зон, горада Пружаны. Яна праходзіла ў выглядзе трэнінгаў, дзе адпрацоўваліся самыя розныя, часам нестандартныя сітуацыі. Члены камісій выступалі ў ролі не толькі выбаршчыкаў, але і назіральнікаў, міліцыянераў і нават журналістаў. Асаблівая ўвага ўдзялялася галасаванню людзей з дрэнным зрокам. Для іх на выбарах будуць прадугледжаны нават спецыяльныя трафарэты для запаўнення бюлетэняў. Калі ж інвалід па зроку адмовіцца скарыстацца такім новаўвядзеннем, ён усё роўна зможа прагаласаваць, але з дапамогай іншых.

— Пра выбары зараз шмат пішуць і гавораць. Аднак калі, напрыклад, у выбаршчыка з’явіцца прыватнае пытанне, дзе ён можа знайсці на яго адказ?

— Напярэдадні выбараў мы будзем разносіць выбаршчыкам запрашэнні, у якіх, акрамя звестак аб участку для галасавання, бу-дзе нумар тэлефона ўчастковай камісіі. Па ім і можна будзе ўдакладніць хвалюючыя пытанні. Лепш загадзя ва ўсім разабрацца і прыйсці на выбары, чым адсядзецца ў хаце без неабходнай інфармацыі. Свой грамадзянскі абавязак патрэбна выканаць сумленна.

— Скажыце, калі ласка, як у раёне праходзіць перадвыбарная агітацыя?  

— Згодна з дзеючым заканадаўствам, аб правядзенні сустрэч з выбаршчыкамі давераныя асобы кандыдатаў у Прэзідэнты паведамляюць не пазней двух дзён да такіх сустрэч аб іх месцы, даце і часе. Пакуль такая сустрэча прайшла толькі ў цэнтральнай раённай бальніцы з даверанай асобай дзеючага Прэзідэнта А.Р.Лукашэнкі — галоўным урачом цэнтральнай гарадской бальніцы г.Брэста А.І.Вялічкам. Ведаем, што прыезд у раён для такіх сустрэч плануюць і іншыя давераныя асобы кандыдатаў у Прэзідэнты.

Гутарыла Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *