Четверг, 20 сентября 2018

Две аварии за неделю. В одной из них пострадал ребенок

1 334

За мінулы тыдзень на дарогах раёна здарыліся дзве аварыі, у якіх пацярпелі людзі.

Днём 16 верасня ў вёсцы Шані не раз’ехаліся два аўтамабілі «Жыгулі». Жыхарка гэтай вёскі, калі выконвала манеўр павароту на вясковай вуліцы, не саступіла дарогу сустрэчнаму транспарту.  Дарэчы, аказалася, што за рулём яго знаходзіўся жыхар Івацэвіцкага раёна, год назад пазбаўлены правоў. У выніку сутыкнення цялесныя пашкоджанні атрымала пасажырка аднаго з аўто.

Другая аварыя адбылася 19 верасня каля в.Белавусаўшчына на трасе Слонім-Высокае. IMG_3619 IMG_3624 IMG_3626 IMG_3629 IMG_3632 IMG_3639Мяркуецца, што жыхарка г.Кобрына, якая кіравала ўласным аўтамабілем, абганяючы веласіпедыста, няправільна выбрала хуткасны рэжым. Машына страціла кіруемасць, з’ехала ў кювет і перакулілася. Малалетні пасажыр, які быў размешчаны ў аўтакрэсле на заднім сядзенні, атрымаў траўму.

Аляксандр Кабрынец, старшы дзяржаўтаінспектар.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *