Суббота, 20 января 2018

22 сентября — День без автомобиля

665

Штогод 22 верасня па ўсёй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі, праводзіцца Дзень без аўтамабіля.22 09

Міжнародная акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем павелічэння шкодных выкідаў аўтатранспарту ў навакольнае асяроддзе і памяншэнне яго негатыўнага ўплыву на здароўе насельніцтва. Эколагі перакананы, што рашэнне гэтых пытанняў павінна быць звязана з абнаўленнем паркаў вялікагрузных машын і аўтобусных паркаў, павышэннем якасці паліва, удасканаленнем гарадской інфраструктуры, будаўніцтвам шматузроўневых развязак, развіццём сістэмы грамадскага транспарта, асабліва электрыфіцыраванага. Але зрабіць свой пасільны ўклад у ачышчэнне паветра свайго горада можа і звычайны абывальнік, які не расстаецца са сваім «жалезным канём»: спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікаюць 22 верасня пакінуць сваю машыну на стаянцы і скарыстацца больш экалагічным відам транспарту — веласіпедам альбо перасесці на грамадскі.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *