Четверг, 20 сентября 2018

Сводка происшествий за неделю: вандализм на кладбище, кража велосипеда школьником и другое.

1 347

+ На мінулым тыдні супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі

супрацьпажарнае абследаванне жылых дамоў вёскі Шані, з уладальнікамі якіх праводзіліся гутаркі з напамінам па своечасовай падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Парушальнікі дзеючых правілаў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама быў арганізаваны сельскі сход з жыхарамі в.Харкі, дзе ў апошні дзень лета здарылася трагедыя — у агні загінула састарэлая жанчына.

+ 8 верасня па дапамогу ў міліцыю звярнулася жыхарка г.Пружаны: яна паскардзілася

на вандалаў, якія абрабавалі магілу яе мужа на могілках каля в.Слабудка. Невядомы прыхапіў з тэрыторыі пахавання металічную лаўку. Мяркуючы па мастацкай каштоўнасці ўкрадзенай маёмасці, магчыма, што невядомы злодзей паспрабуе каму-небудзь прадаць рэч, а не здаць у пункт прыёму металалому. Таму праваахоўнікі звяртаюцца да нераўнадушных людзей з просьбай паведаміць аб такіх спробах або іншую інфармацыю адносна страты.  Ананімнасць гарантуецца.

+ На наступны дзень супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх быў знойдзены веласіпед, які ўкралі ў вучня Параслянскай СШ непасрэдна з тэрыторыі школы. Прыхапіў транспарт вучань той жа школы.кража велосипеда

+ 10 верасня ў дзяжурную часць звярнулася жыхарка г.Барысава: належачы ёй дом у в.Верчыцы абрабаваў невядомы злодзей, які вынес электраінструмент на суму каля двух мільёнаў рублёў.

+ У той жа дзень падчас расследавання крымінальнай справы аб крадзяжы маёмасці з дома ў г.п.Шарашова, які належыць жыхару в.Клепачы, было ўстаноўлена, што такім чынам вырашыў разжыцца нідзе не працуючы і раней судзімы жыхар пасёлка. Частка ўкрадзенага знойдзена.

+ Таксама 10 верасня па заяве жыхара горада была ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу мабільнага тэлефона і мільёна рублёў. Было высветлена, што заяўнік распіваў спіртныя напоі  з раней судзі-мым і нідзе не працуючым гараджанінам, які скарыстаўся непрытомнасцю сабутэльніка і абрабаваў таго. Падазраваемы ва ўчыненні крадзяжу затрыманы.

+ Супрацоўнікамі міліцыі з 9 па 12 верасня праводзіўся комплекс мерапрыемстваў «Увага — узрост!», падставай для якога стаў рэзкі рост на тэрыторыі раёна злачынстваў у дачыненні да састарэлых грамадзян — амаль удвая.

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК М.В.Басак, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны 10 крымінальных спраў.

+ Адна з іх — па факце хуліганства ў дачыненні да жыхара г.Мінска. Гісторыя адбылася яшчэ ў ліпені на беразе возера Паперня. Там сабраўся на нефармальную сустрэчу клуб аматараў аўто «Рэно», да мерапрыемства якіх вырашылі далучыцца адпачываючыя побач. Аднак узнік канфлікт, які скончыўся бойкай: адзін з мінчан укусіў за вуха жыхара г.Жабінка. Мяркуецца, што сварка адбылася з-за таго, што госці прыехалі на «БМВ». Цяпер віноўніку пагражае санкцыя ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса РБ (да трох гадоў пазбаўлення волі).

 

За мінулы тыдзень былі зарэгістраваны чатыры выезды групы затрымання аддзела аховы на выклікі трывожнай кнопкай сігналізацыі.

+ Міліцыянерам давялося таксама выязджаць чатыры разы на выклікі, паступіўшыя ад дзяжурнага РАУС.

+ Усяго за тыдзень супрацоўнікамі аддзела аховы за адміністрацыйныя правапарушэнні былі затрыманы два чалавекі.

+ Ад дзяжурнага РАУС нараду аховы паступіла інфармацыя, што па гарадскіх вуліцах ездзіць аўтамабіль, якім, верагодна, кіруе п’яны вадзіцель. Атрымаўшы арыенціроўку, сумесна з супрацоўнікамі ДАІ міліцыянеры знайшлі і спынілі гэтую машыну. Як высветлілася, за рулём легкавушкі сапраўды быў нецвярозы мужчына, які ў дадатак не мае права кіравання аўтамабілем. На  парушальніка былі складзены два адміністрацыйныя пратаколы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *