Воскресенье, 21 января 2018

Газета «Здоровячок» с СШ №5 победила в республиканском конкурсе

761

Радасная навіна прыйшла ў СШ №5: пераможцамі рэспубліканскага конкурсу аб’яўленага рэдакцыяй газеты «Переходный возраст» (www.pvz.by),  сталі стваральнікі школьнай газеты «Здоровячок».

“Строгае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі вядучых дзіцяча-юнацкіх СМІ, адзначылі арыгінальнасць «здоровячков» у раскрыцці тэмы здаровага ладу жыцця, фактычную насычанасць і стылістычную выразнасць матэрыялаў газеты,” – сказана на сайце праекта.

А пачыналася ўсё два гады назад, калі калектыў школы, заклапочаны станам здароўя вучняў пачатковых класаў, вырашыў асаблівую ўвагу надаваць фарміраванню здаровага ладу жыцця. Акрамя стандартных рашэнняў, такіх, як правядзенне спецыяльнага факультатыву, арганізацыя рухомых перапынкаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў, было вырашана выпускаць сваю газету. Так нарадзіўся “Здоровячок”. Ствараецца газета вялікім калектывам: пішуць заметкі і вучні, і настаўнікі пачатковых класаў пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце С.І. Макаед. “Здоровячок” – выданне каляровае, з мноствам здымкаў і ілюстрацый. Друкуецца газета невялікім накладам у Пружанскай друкарні. На чатырох старонках, прысвечаных здароўю, знаходзіцца месца і для віншавання пераможцаў разнастайных конкурсаў,  шмат увагі надаецца дзіцячай творчасці.

У школе цэніцца пераемнасць. Газету тут выпускаюць не ўпершыню, ёсць малышам чаму павучыцца ў старэйшых калег, якія робяць “Пяцёрачку”.

Акрамя галоўнага прыза ад газеты “Переходный возраст”, юныя пружанскія журналісты атрымалі спецыяльны прыз ад часопіса «Качели».

Так трымаць!

Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

НА ЗДЫМКУ: працуе рэдкалегія.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *