Воскресенье, 20 мая 2018

Все дороги вели в Иваново. Репортаж с областных «Дожинок-2015»

1 695

У мінулую суботу ўсе дарогі вялі ў Іванава. Менавіта ў гэтым палескім горадзе праходзіў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2015».IMG_2587

Падчас падрыхтоўкі да абласнога свята непазнавальна змяніўся і сам райцэнтр. На ўсе работы па рэканструкцыі і добраўпарадкаванні Іванава толькі з бюджэту затрачана больш ста мільярдаў рублёў. Адбылося адкрыццё Гандлёвага цэнтра «Санта-Рытэйл», Цэнтра культуры і народных традыцый, дзіцячай кансультацыі ІванаўскайЦРБ.IMG_2249

Абслугоўвалі ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу каля 120 арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, прамысловых прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў вобласці. Гандлёвыя рады працягнуліся на паўтара кіламетра ўздоўж вуліцы Савецкай. На кірмаш сваю прадукцыю прывезлі вядомыя прадпрыемствы вобласці: ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», Бярозаўскі сыраробчы і мясакансервавы камбінаты, доследны рыбгас «Сялец», Пінскі камбінат хлебапрадуктаў, птушкафабрыка «Дружба» і «Баранавіцкая птушкафабрыка».IMG_2415

Дэлегацыю Пружанскага раёна цёпла сустракалі ў ААТ «Дружылавічы». Старшыні райвыканкама М.М. Крэйдзічу быў уручаны хлебны каравай.IMG_2185

Асноўныя падзеі разгортваліся на цэнтральнай плошчы Іванава. Менавіта сюды накіроўвалася святочная калона

IMG_2568

.IMG_2524

У сваім прывітальным слове старшыня аблвыканкама А.В.Ліс адначыў, што сёлетні фестываль-кірмаш — важная падзея ў жыцці вобласці. За апошнія пяць гадоў у нашых гаспадарках пабудавана 99 зернесушыльных комплексаў, больш 20 зернесховішчаў, набыта звыш 5 тысяч адзінак тэхнікі. Сёлета сельскія працаўнікі вобласці першымі ў рэспубліцы намалацілі звыш 1 мільёна тон збожжа. А ўвогуле, абласны каравай склаў 1,4 мільёна тон пры ўраджайнасці 41,5 цэнтнера з гектара. У лік дзяржзаказу пастаўлена 186 тысяч тон збожжа.IMG_2761

Звыш 200 тысяч тон збожжа намалацілі працаўнікі Баранавіцкага раёна, больш за 100 тысяч тон — Пружанскага, Камянецкага, Пінскага і Кобрынскага раёнаў. А ўвогуле, як падкрэсліў губернатар, у сямі раёнах ураджайнасць збожжавых вышэйшая, чым у мінулым годзе. Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны атрымалі на круг звыш 55 цэнтнераў збожжа.IMG_2732

Па выніках жніва больш за тысячу тон збожжа намалацілі 382 экіпажы, а два — звыш 3-х тысяч.IMG_2258

Анатоль Васільевіч напомніў прысутным, што пачалася ўжо закладка падмурку ўраджаю наступнага года, таму неабходна правесці сяўбу азімых арганізавана і ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Важна не забываць і пра нарыхтоўку кармоў.

Наступны год у рэспубліцы будзе годам культуры земляробства. Таму ўсім аграрыям вобласці трэба будзе працаваць і ў гэтым накірунку.IMG_2205 IMG_2249 IMG_2274 IMG_2281

Затым старшыня аблвыканкама ўручыў узнагароды пераможцам спаборніцтва на ўборцы ўраджаю. Сярод раёнаў гэта — Баранавіцкі, Брэсцкі і Ляхавіцкі. Сярод сельгаспрадпрыемстваў — «Птушкафабрыка «Дружба» Баранавіцкага раёна, СВК «Дарапеевічы»  Маларыцкага і СВК «Узыходзячая зара» Кобрынскага раёна. Сярод вадзіцеляў і камбайнераў пераможцамі прызнаны прадстаўнікі гаспадарак Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.IMG_2298 IMG_2310 IMG_2316 IMG_2403

Першы намеснік старшыні аблвыканкама М.В.Токар уручыў узнагароды тым працаўнікам, якія па выніках спаборніцтва занялі другія і трэція месцы.

На сцэну ўзняўся першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Леанід Марыніч, які зачытаў прывітальны адрас і ўручыў Ганаровыя граматы галіновага ведамства. У ліку ўзнагароджаных вадзіцель ААТ «Айчына» М.М.Марчук.

Віншавалі лепшых земляробаў вобласці і ўручалі ўзнагароды прадстаўнікі Белкаапсаюза, Камітэта па маёмасці, Белдзяржхарчпрама, абласнога аб’яднання прафсаюзаў і абкама прафсаюза работнікаў АПК, ААТ «Белсолад», Мінскага трактарнага завода.IMG_2445 IMG_2470 IMG_2486 IMG_2502 IMG_2624

Старшыня абласнога аграпрамысловага саюза М.А.Страпко ўручыў Ганаровыя граматы дырэктару ААТ «Мурава» П.М.Білецкаму, дырэктру ААТ «Шані-аграпрадукт» А.В.Камінскаму, дырэктару ААТ «Агра-Калядзічы» П.С.Якімаўцу, дырэктару ААТ «Пружанскі малочны камбінат» У.М.Мікіцічу.IMG_2818 IMG_2839

Потым для ўдзельнікаў свята быў прапанаваны святочны канцэрт, падрыхтаваны лепшымі творчымі калектывамі вобласці. Шчырымі апладысментамі сустрэлі прысутныя выступленне заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Іны Афанасьевай.IMG_2679 IMG_2690 IMG_2729 IMG_2887 IMG_2893 IMG_2911 IMG_2941 IMG_2959

Мікола АРХУЦІК, фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *