Четверг, 18 января 2018

В Пружанах прошла акция БРСМ «Наш год — наш выбор!»

1 465

11 верасня па краіне прайшла акцыя «Наш год — наш выбар!». Ініцыятыву ў Пружанах падтрымалі актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ аграрна-тэхнічнага каледжа.IMG_2080

Сімвалам рэспубліканскай акцыі абралі яблык, перавязаны стужачкай з колерамі нацыянальнай сімволікі. Навучэнцы каледжа раздавалі садавіну прахожым каля магазіна «Белмаркет».

— Яблык з’яўляецца плодам, які з даўніх часоў сімвалізуе ў славянскай культуры дастатак, міралюбства, вечную маладосць, — растлумачыў лідар раённай арганізацыі БРСМ Аляксандр Бабігорац. — Асаблівае сэнсавае значэнне мае сувязь яблыка і яблыні: яна адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, вернасць традыцыям, імкненне дзяцей працягваць добрыя справы сваіх бацькоў.IMG_2093 IMG_2108 IMG_2124

Паводле слоў Аляксандра Бабігорца, мена-віта гэтыя каштоўнасці і паклала моладзь у аснову сваёй акцыі. Акрамя таго, маладыя людзі асацыіруюць яблыкі з сімвалам плённай работы і дасягненняў моладзі краіны, а таксама дасягненняў дзяржавы больш як за 20 гадоў незалежнасці.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

2 комментариев

  • Andrewamg

    Люди чем вас в этот (БРСМ) завлекают ?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • aleksandr

    яблоками и завлекаем)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *