Суббота, 20 января 2018

Костыли и два “Пассата” стали жертвами пьяного водителя из Бреста

1 213

Храналогія гэтага трайнога дарожна-транспартнага здарэння займае ўсяго паўгадзіны.

Першым ледзь не трапіў пад колы аўтамабіля, якім кіраваў п’яны брастаўчанін, жыхар Пружан. Мужчына спрабаваў перайсці дарогу ў раёне гарадскога кальца. Безумоўна, вадзіцель бачыў пешахода, але і не падумаў прытармазіць: машына праляцела міма чалавека літаральна ў некалькіх сантыметрах. Толькі мыліцы, што трымаў пешаход у руках, адляцелі на некалькі метраў.

Гэта не затрымала ліхача, які накіраваўся па вуліцы Пушкіна ў бок Дабучына. Каля завода радыёдэталей брастаўчанін не абагнаў, а проста «скінуў» з дарогі «Пасат», які рухаўся ў спадарожным напрамку .

А.М.Паўловіч, вадзіцель пацярпелага аўто:
Удар ззаду быў такой сілы, што маю машыну літаральна выкінула на абочыну. Спачатку разгубіўся, а калі праз некалькі секунд паглядзеў на дарогу, то ўбачыў агні таго аўтамабіля ўжо амаль за сотню метраў.
Пазней я ўбачыў гэтага ліхача, які з-за моцнага  ап’янення нават не разумеў, дзе ён знаходзіцца і чаму яго затрымалі. На маю думку, любога, хто сядае за руль машыны нецвярозым, трэба прыраўноўваць да забойцы. Добра, што абышлося без ахвяр, а магло б закончыцца і горш.

І такое моцнае сутыкненне не спыніла ліхача: аўтамабіль праехаў яшчэ некалькі кіламетраў і ўрэзаўся ў другі «Пасат», які рухаўся ўжо ў сустрэчным напрамку. За рулём гэтай машыны была жанчына, у салоне знаходзіліся двое дзяцей — трох і пяці гадоў.

І.М.Гуненка, муж удзельніцы ДТЗ:

Для дзяцей гэта быў сапраўдны шок, яны цяпер будуць доўга баяцца сядаць у машыну. Рухаўся п’яны з вялікай хуткасцю, бо пасля амаль што лабавога сутыкнення яго аўтамабіль праляцеў яшчэ сотню метраў. Мая машына пацярпела значна: ад удару выламала пярэдняе кола, а салон увагнуты амаль да сярэдзіны. На станцыі тэхабслугоўвання мне сказалі, што немэтазгодна рабіць рамонт. Брастаўчанін, як кажуць, лыка не вязаў, нават не здолеў падпісаць пратакол, які склалі супрацоўнікі ДАІ.

Машына ліхача таксама была разбіта. Настолькі, што не магла рухацца далей. Толькі гэта і спыніла яго. Як высветлілася, у яго крыві было больш за два праміле алкаголю.

Дзякуй вышэйшым сілам, абставіны склаліся так, што абышлося без чалавечых ахвяр.
Цяпер брастаўчаніна прыцягнуць да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.
Алег Сідарэнка.
Партнер публикации: продажа автомобилей с пробегом, качественные подержанные автомобили.

4 комментариев

  • Виталий

    10 лет впаять минимум, что б подумать время было.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Теперь не только десять лет не впаяют. Из законодательства исключён административный арест за повторное такое же нарушение

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • дмитрий

    Да охренели уже совсем!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • дмитрий

    Sidor. А в какое время суток это происходило? Я видел недавно мерс стоял на заправке размолоченый , это он?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *