Пятница, 30 октября 2020

С чем поедет Пружанский район на областные «Дожинки»?

1 894

Гэты здымак быў зроблены практычна  ў самы разгар  сёлетняга жніва на палетках ААТ “Мурава”: культработнікі прыехалі прывітаць і павіншаваць удзельнікаў уборкі са значнай падзеяй у жыцці хлебаробаў раёна — намалотам 100 тысяч тон збожжа!IMG_7715

І вось  камбайны пакінулі палеткі – пара падбіваць рахункі і аддаваць належнае за самаадданую працу ўсім удзельнікам бітвы за ўраджай. На ўзроўні вобласці гэта будзе зроблена сёння на фестывалі-кірмашы “Дажынкі – 2015” у г.Іванаве.

З чым жа едзе на абласное свята сельскіх працаўнікоў дэлегацыя нашага раёна?

Восень падводзіць  вынік нялёгкай працы земляробаў. А сёлета яна была сапраўды складанай. Спякотнае лета не дало магчымасці атрымаць той ураджай, які быў запланаваны. І тым не менш, у гаспадарках раёна намалочана 127 тысяч тон збожжа пры ўраджайнасці 42 цэнтнеры з гектара. На палетках працавалі 154 збожжаўборачныя камбайны, а дапрацоўка зерня вялася на 56 сушыльных комплексах. Па выніках жніва звыш 2 тысяч тон збожжа намалаціў адзін экіпаж, звыш тысячы тон — 36. Больш 2 тысяч тон перавезлі збожжа двое вадзіцеляў, звыш тысячы — 45. Больш як 15 тысяч тон збожжа дапрацаваў калектыў ЗСК-80 з ААТ «Ружаны-Агра» (старшы машыніст А.М.Макарэвіч).

Сярод культур самымі ўраджайнымі сталі трыцікале і пшаніца, якіх атрымана з гектара ў сярэднім адпаведна 47 і 46 цэнтнераў. У ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» авёс даў ураджайнасць 63 цэнтнеры з гектара.

Сярод гаспадарак самы важкі ўклад у раённы каравай унесла ААТ «Ружаны-Агра». Тут сабрана 26 тысяч тон збожжа пры ўраджайнасці 45 цэнтнераў з гектара. Звыш 10 тысяч тон збожжа намалочана ў ААТ «Агра-Калядзічы», «Вялікасельскае Агра», «Жураўлінае», «Айчына».

Па прадуктыўнасці збожжавай нівы няма роўных ААТ «Агра-Калядзічы» і ААТ «Жураўлінае», дзе з аднаго гектара сабрана адпаведна 55 і 54 цэнтнеры збожжавых і зернебабовых.

Гаспадаркі раёна паспяхова справіліся з пастаўкамі зерня дзяржаве. На Аранчыцкае збожжапрыёмнае прадпрыемства дастаўлена 15,7 тысячы тон пшаніцы, жыта, ячменю і аўса.

Сёння ў горадзе Іванава пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2015», дзе падвядуць вынікі жніва і лепшыя яго ўдзельнікі атрымаюць заслужаныя ўзнагароды. У ім возьме удзел дэлегацыя Пружанскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам.

А земляробам няма калі адпачываць. Ужо закладваецца падмурак ураджаю наступнага, 2016 года. Пачалася сяўба азімых збожжавых культур.

Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *