Суббота, 22 сентября 2018

Дворик многодетной семьи из Колядичей признан одним из лучших в районе

1 170

Падворак Юрыя і Вольгі Русакоў з Калядзіч прызналі ў раёне адным з лепшых. Аднак такой жа паказальнай лічыцца і сама сям’я, у якой растуць тры прыгажуні дачкі.

—Дзевяць, шэсць і паўгода, — называе мама ўзрост Кацярыны, Ангеліны і Марыны. Аднак, нягледзячы на гэта, старэйшыя ўжо паўнапраўныя гаспадынькі. Памыць посуд, прыбраць у доме, паглядзець за малодшай сястрой — з гэтым яны спраўляюцца з лёгкасцю.IMG_0340

Відаць, таму ў мамы, бухгалтара па адукацыі, і таты, начальніка вытворчага ўчастка, хапае часу і на вядзенне ўласнай гаспадаркі, і на ўвасабленне сваіх фантазій па ўпрыгожанні сядзібы. Як моцныя  гаспадары, трымаюць яны не толькі свойскую птушку, трусоў і свіней, нават бычка. Сабак і ў разлік не бяруць…  І нягледзячы на ўсё гэта, каля прыгожага прасторнага дома Русакоў цвітуць ружы, разнастаяць падворак малыя архітэктурныя формы, якія ўмелы тата змайстраваў уласнымі рукамі. А гэта і драўляны домік, і млын, і паравоз.

—Сад пасадзілі, — усміхаецца Юрый Віктаравіч, — засталося ўласны дом пабудаваць.

— А яшчэ, — дадаю я, — сына нарадзіць. Тады, бясспрэчна, зноў прыедзем пісаць пра вас артыкул.

Хаця, па шчырасці, гледзячы на гэтых працавітых і, галоўнае, закаханых людзей, якія з такой пяшчотай глядзяць на сваіх дзетак, пераканана: у іх усё атрымаецца!

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *