Воскресенье, 20 мая 2018

12 сентября — День образования Следственного комитета Республики Беларусь

1 304

Па выніках работы за 2014 год сярод райаадзелаў адпаведнай катэгорыі дзейнасць пружанскіх следчых была прызнана лепшай у вобласці, а іх вопыт — вартым для пераймання. Такое прызнанне калектыў раённага аддзела атрымаў другі год запар, і ўручаны летась кубак лепшаму падраздзяленню зноў застаецца ў Пружанах.IMG_1891

Як зазначае начальнік РАСК падпалкоўнік юстыцыі Н.У.Гурская, заслужыць такую ўзнагароду дапамог не толькі прафесіяналізм супрацоўнікаў, але і дакладнае ўзаемадзеянне следчых паміж сабой і з іншымі праваахоўнымі органамі.

— Асабліва прыемна адзначыць тое, што наш калектыў пастаянна папаўняецца маладымі кадрамі,— гаворыць Наталля Уладзіміраўна.— Прычым прыходзяць да нас сапраўдныя спецыялісты, якія атрымалі як тэарэтычныя, так і практычныя веды.

Напрыклад, Алег Астапчук, які закончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржуніверсітэта. Яшчэ падчас навучання неаднаразова праходзіў практыку ў Пружанскім райаддзеле Следчага камітэта. Гэта і вызначыла выбар будучага месца працы.

Пэўнае ўяўленне аб прафесіі следчага Яўген Зелянко меў яшчэ да паступлення ў Акадэмію міліцыі. Тым не менш падчас службы ў райаддзеле яму давялося рабіць для сябе дадатковыя высновы. У прыватнасці, на яго думку, следчаму неабходна таксама выхоўваць у сабе і такія чалавечыя якасці, як цярплівасць, бо сутыкацца падчас расследавання якой-небудзь справы даводзіцца з усялякімі выпрабаваннямі, не рэагаваць на просьбы і нават пагрозы.

— Галоўная наша задача,— сцвярджае следчы, — устанавіць справядлівасць у любым выпадку, нават, калі яна не задавальняе адзін з бакоў канфлікту. І знайсці гэту ісціну трэба абавязкова.

Алег Сідарэнка.

На здымку: следчыя А.Ю.Астапчук і Я.А.Зелянко.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *