Понедельник, 22 января 2018

«Когда яблони цветут…»

890

Гэтае лета ўвайшло ў гісторыю як самае спякотнае за ўвесь папярэдні перыяд метэаназіранняў у нашай мясцовасці. У сувязі з моцнай спёкай і засухай нават расліны пераблыталі поры года: другі раз зацвітаюць не толькі дэкаратыўныя расліны, але і пладовыя дрэвы. Напрыклад, на прысядзібным участку жыхара Пружан Аляксея Іванавіча Пекуна кветкі з‘явіліся на яблыні.IMG_1381

А ў вёсцы Лінова-II ва Уладзіміра Іванавіча Хрулькевіча —  адразу на дзвюх. Гаспадар расказвае, што перацвіўшыя ў сезон дрэўцы скінулі лісце і завязі, але ён працягваў іх паліваць.  30 жніўня на яблынях з’явіліся кветкі…  Як успамінае Уладзімір Іванавіч, нешта падобнае назіралася  і дзесяць гадоў назад. У 2005 годзе, калі ён адзначаў пяцідзесяцігадовы юбілей, у садзе зацвіла вішня. І  вось якраз  да 60-годдзя — новы падарунак.IMG_1371

Але, як тлумачаць вучоныя, вялікага дзіва ў восеньскай квецені  няма. Такое перыядычна здараецца ў прыродзе пасля засушлівага лета або працяглай цёплай восені. Прычым паўторна могуць цвісці не толькі яблыні і вішні, але і бэз, акацыя,  каштан, рабіна.

Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

 

На здымкУ: У.І. Хрулькевіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *