Вторник, 23 января 2018

Удзельнікі навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» даставілі ў Пружаны Благадатны агонь

1 047

Спецыяльна да Свята беларускага пісьменства ў рэспубліцы была наладжана навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Благадатным агнём ад Труны Гасподняй». Вечарам у  мінулы чацвер яна прыбыла ў Пружаны.IMG_1519

Ля Пружанскага палацыка сустрэліся святары, прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, моладзь і праваслаўныя вернікі.IMG_1429

Экспедыцыю, якая да гэтага пабывала ў Баранавічах, Івацэвічах, аграгарадках Першамайскі і  Малеч Бярозаўскага раёна, вітаў старшыня райвыканкама Міхаіл Крэйдзіч. Міхаіл Мікалаевіч выказаў упэўненасць, што дні, праведзеныя на пружанскай зямлі, будуць плённымі як для ўдзельнікаў экспедыцыі, так і для пружанцаў.IMG_1557

Старшыня райвыканкама ўручыў кіраўніку экспедыцыі, пісьменніцы, заслужанаму работніку культуры Беларусі, лаўрэату Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Ніне Загорскай каравай  і  торбачку са святой пружанскай зямлёй.IMG_1568

Ніна Сымонаўна адзначыла, што пружанскі край абраны Богам, бо даў свету вялікую колькасць выбітных асоб, сярод якіх асаблівае месца займаюць Рыгор Шырма і Міхась Забэйда-Суміцкі.IMG_1528

Уладыка Веніямін, духоўны кіраўнік экспедыцыі, выказаў надзею, што сустрэча ўзбагаціць духоўна, а агульная малітва паспрыяе дабрабыту. Ад імя прыхаджан пружанскіх цэркваў слова трымаў удзельнік экспедыцыі  настаяцель сабора Аляксандра Неўскага айцец Міхаіл.IMG_1630

Пасля прывітальных словаў экспедыцыя хрэсным ходам накіравалася ў Аляксандра-Неўскі сабор, дзе прайшоў агульны малебен. У гэты ж час праходзілі сустрэчы ў інтэрнатах каледжа і сацыяльным прытулку.IMG_1525

А раніцай у пятніцу каля Свята-Мікалаеўскай царквы ў Пружанах была  закладзена каштанавая алея.   Удзельнікі экспедыцыі выступілі перад школьнікамі.

Падрабязней пра падзею і ўдзельнікаў экспедыцыі мы раскажам у наступным нумары нашай газеты.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *